Ліцьвінскі патрыятызм
Ліцьві́нскі патрыяты́зм ці літві́нскі патрыяты́зм — пачуцьцё любові да Айчыны[a], прыхільнасьці да гістарычнага мінулага Вялікага Княства Літоўскага, характэрнае для прадстаўнікоў беларускае шляхты ў XVIII—XIX стагодзьдзяў[1].
Сэнс ліцьвінскага патрыятызму
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ліцьвінскі патрыятызм гэта — любоў да культуры й мовы Беларусі. Аснова ліцьвінскага патрыятызму — ідэі ліцьвінства. Напрыклад, Адам Міцкевіч лічыў беларускую мову «…самай гарманічнай і з усіх славянскіх моваў менш за ўсё зьмененай…»[2].
Уладзіслаў Сыракомля казаў пра ролю беларускай мовы так:
«…Пекная гэта галіна славянскай мовы… і старая! Бо гэтая мова нашага Літоўскага статуту й заканадаўства на працягу двух стагодзьдзяў — XVI і XVII. I пашыраная! Бо сьмела можна сказаць, што на ёй размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шляхта й паны…»
Беларускае сялянства выконвала вялікую культурна-гістарычную місію, захоўваючы родную гутарковую шматдыялектную мову. І сярод мясцовай шляхты ня зьнікла цалкам сувязь з роднай зямлёй.
Яе патрыятызм зьвязаны быў з былым Вялікім Княствам Літоўскім, і многія з шляхты лічылі сябе ліцьвінамі. Жыло, хоць часта й падсьвядома, пачуцьцё гістарычнай адасобленасьці, любові да Айчыны — ліцьвінскі патрыятызм[2].
Ён знаходзіў праяву й у цікавасьці да гісторыі ВКЛ, якая дасьледавалася ў Віленскім унівэрсытэце[2].
Ігнат Дамейка, знаходзячыся за мяжой, называў сябе ліцьвінам, маючы на ўвазе, што яго радзіма калісьці ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
Ураджэнец Магілёўскай губэрні гісторык і публіцыст Адам Кіркор пісаў:
…хіба Літва для таго, каб быць з Польшчай, павінна перастаць быць Літвой? Не! Я ліцьвін, — і ніколі гэтае пачуцьцё ўва мне ня будзе зьнішчана. Я люблю сваю Радзіму з усім юнацкім энтузіязмам, з усім мужчынскім самаахвяраваньнем»
Першым клясыкам новай беларускай літаратуры быў ураджэнец Бабруйшчыны шляхціц Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У сваіх вершаваных аповесьцях і апавяданьнях ён адлюстраваў сельскае жыцьцё, духоўную прыгажосьць і працавітасьць сялян. У двухмоўнай камэдыі-опэры «Сялянка» («Ідылія»)[2].
Дунін-Марцінкевіч паказаў тагачаснае жыцьцё, калі паны размаўлялі па-польску, а мужыкі — па-беларуску. Стварэньне твораў на «мужыцкай» мове патрабавала немалой мужнасьці, паколькі іх не падтрымлівалі царскія ўлады й варожа сустракалі апалячаныя памешчыкі[2].
«…Ваш суд мне ня страшны, хай злосна скавыча
У будцы сабака, увагі на пса не зьвярну я.
Як раіць пясьняр Сыракомля, пішу я
Цяпер, як заўсёды, на мове мужычай…».
Нацыянальна-вызваленчае Паўстаньне 1863—1864 гадоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля Паўстаньня 1863—1864 гадоў на беларускіх землях вылучаецца ідэя нацыянальнага вызваленьня й абвяшчэньня нацыянальнай дзяржаўнасьці вылучалася беларускімі рэвалюцыйнымі дэмакратамі, якія ставілі задачу адраджэньня Беларуска-Літоўскае дзяржавы[3]
Беларуская Народная Рэспубліка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абвяшчэньне нацыянальнай дзяржавы беларусаў — БНР — стала апагеем ідэяў ліцьвінскага патрыятызму. Беларусы атрымалі сваю нацыянальную дзяржаву.
Аднак дзяржава не змагла рэалізаваць мэты ператварэньня ў сувэрэнную беларускую дзяржаву[3]. Як піша прафэсар М. С. Сташкевіч,
«…абвяшчэньне БНР адбылося ў вельмі складаных, супярэчлівых і вельмі неспрыяльных умовах <…> Неабдуманы крок некаторых сябраў Рады БНР, якія 25 красавіка 1918 г. накіравалі тэлеграму нямецкаму кайзеру Вільгельму з удзячнасьцю за вызваленьне Беларусі ад бальшавікоў, унёс раскол у беларускі палітычны рух і істотным чынам паўплываў на настрой шырокіх слаёў працоўнага насельніцтва.»
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Слоўнік тэрмінаў беларускае гісторыі (Заўважце: слоўнік на расейскай мове)
- ^ а б в г д Інфацэнтар Эўропа (Заўважце: крыніца на расейскай мове)
- ^ а б Сташкевіч М. С. Фармаваньне нацыянальна-дзяржаўнай ідэі й спробы яе рэалізацыі ў Беларусі ў канцы Х1Х-пачатку ХХ ст. // Асновы ідэалёгіі беларускай дзяржавы // пад рэд. Г. А. Васілевіча, я. с. Яскевіч. Менск: РІВШ, 2004. С.137-152.