Перайсьці да зьместу

Літва дваровая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Літва́ дваро́вая — асобая служылая праслойка ў Маскоўскай дзяржаве XVI стагодзьдзя, якая складалася з выхадцаў з ВКЛ.

Пачала фармавацца ў ходзе войнаў канца XV — пачатка XVI стагодзьдзя, калі значная колькасьць беларускай (літоўскай) шляхты трапіла ў палон ці дабраахвотна перайшла на бок Маскоўскай дзяржавы. Шмат палонных была захоплена ў бітве на Вядрошы 1500 году, большасьць зь якіх насуперак іх волі ўтрымлівалася маскоўскім урадам і пасьля заключэньня мірных пагадненьняў. Як правіла, ім не давяралі службу на заходніх рубяжах Маскоўскай дзяржавы і яны выкарыстоўваліся ў ваенных дзеяньнях на поўдні і ўсходзе. Напрыклад, літоўскія «огненные стрельцы» вызначыліся ў 1505 годзе пры абароне Ніжняга Ноўгараду ад татараў. Пасьля здачы Маскоўскай дзяржаве, напрыклад, Смаленску ў 1514 годзе, большая частка яго залогі прыняла маскоўскае падданства. У выніку мяцяжу Глінскіх 1508 году ў Маскву выехала шмат прыхільнікаў Глінскіх, у тым ліку князь Андрэй Друцкі, Іван і Фёдар Казлоўскія, кар. дваранін Якуб Івашэнцаў і іншыя. За імі і іх нашчадкамі замацаваўся тэрмін «літва дваровая» (эпітэт «дваровая» часам апускаўся). Ён асабліва часта сустракаецца ў гэтак званым «Дваровым сшытку» 1550-х гадоў, які адзначае наяўнасьць кампактных кантынгентаў «літвы дваровай» у Яраслаўлі, Растове, Раманаве, Мураме, Мажайску, Серпухаве, Кастраме і іншых гарадах. У 1520-я гады «літвой дваровай» кіраваў баярын М. Ю. Захар’ін, яна адыграла важную ролю ў Казанскім паходзе 1524 году. Найбольшым уплывам «літва дваровая» карысталася ў пэрыяд рэгенцтва Алены Глінскай (15331538), але пасьля дасягненьня паўналецьця Іванам IV Жахлівым у значнай ступені падверглася палітычным рэпрэсіям і як своеасаблівая карпарацыя перастала існаваць.

  • Алесь Белы // . — Мн.: .
  • Тысячная книга 1550 г. и Дворовая тетрадь 50-х гг. XVI в. Подг. А. А. Зимин. М. - Л., 1950.
  • Зимин А. А. Россия на пороге Нового времени. М., 1972.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]