Лімэрык (паэзія)
Выгляд
(Перанакіравана з «Лімэрык»)
Лімэрык — пяцірадковік трохстопнага анапэста з рыфмоўкай аабба; трэці і чацьвёрты радкі, як правіла, маюць па дзьве стапы анапэста. У першым радку абавязкова рыфмуецца населены пункт: горад, мястэчка, зьяўляецца іх жыхар — загадкавы, дзіўнаваты, недарэчны. Лімэрык — караценькая гісторыя пра ягоную нейкую прыгоду. Узьнік лімэрык у Ірляндыі, атрымаў назву ад аднайменнага гораду. Шырока вядомы стаў у ХIХ ст. дзякуючы творчасьці Эдварда Ліра, яго «Кніга нонсэнсу» стала клясыкай жанру. Звычайна лімэрыкі пішуцца з выкарыстаньнем калямбураў, нэалягізмаў, паэтыкі прымітывізму. Першыя беларускія лімэрыкі надрукаваў А. Хадановіч (некалькі цыклаў лімэрыкаў пад агульнай назвай «Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі», 2000—2001).[1]
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік / Т. А. Гарбачэўская. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Вячаслаў Рагойша. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |