Ліз Мітчэл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ліз Мітчэл
Элізабэт Рэбэка Мітчэл
Liz Mitchell 20090619-DSCF5457.jpg
Ліз Мітчэл у 2009 годзе
Дата нараджэньня 12 ліпеня 1952 (66 гадоў)
Месца нараджэньня Клэрэндан, Ямайка
Занятак сьпявачка
Гады дзейнасьці 1970 — цяпер
Жанры поп, дыска, соўл
Інструмэнты голас
Лэйблы Hansa[d]
Сайт http://www.lizmitchell.com/
IMDb ID nm0593540

Элі́забэт Рэбэ́ка Мі́тчэл (па-ангельску: Elizabeth Rebecca Mitchell), больш вядомая як Ліз Мітчэл (па-ангельску: Liz Mitchell, нарадзілася 12 ліпеня 1952 году, Клэрэндан, Ямайка) — сьпявачка, найбольш вядомая як салістка нямецкага дыска-гурту Boney M..

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ва ўзросьце 11 гадоў Ліз з бацькамі пераехала ў Лёндан. У 1969 годзе атрымала ролю ў мюзыкле «Валасы», а ўжо ў наступным замяніла ў бэрлінскай вэрсіі мюзыклу Дону Самэр. Там яна знаёміцца з Мэлкалмам Мэгаронам, разам зь якім стала супрацоўнічаць цягам некалькіх гадоў у такіх праектах, як Les Humphries Singers, Malcolm and Liz і Malcolm's Locks. Калі іхнія шляхі разыйшліся, Ліз вярнулася на Ямайку.

Аднойчы, у 1976 годзе, Ліз патэлефанавала сяброўка — Марсія Барэт, якая ўжо была ўдзельніцай гурту Boney M., і паведаміла, што прадусар гурту — Франк Фарыян шукае яшчэ адну сьпявачку. Пасьля некалькіх праслухоўваньняў, Фарыян вырашыў, што сьпяваць у гурце будуць цяпер толькі Мітчэл і Барэт, чым забясьпечыў посьпех Boney M.

Але паступова Фарыян пачаў займацца іншымі праектамі, і ў 1986 годзе распусьціў Boney M. З 1988 году Ліз Мітчэл пачала сольную кар’еру, але ў наступныя гады, калі інтарэс да Boney M. зноў павялічыўся, Фарыян дазволіў Мітчэл мець правы выступаць пад назвай Boney M. featuring Liz Mitchell.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сольныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • No One Will Force You, 1988
  • Share The World, 1999
  • A Christmas Rose, 2000
  • Let It Be, 2004
  • … Sings The Hits Of Boney M, 2005
  • My Life Is In Your Hands, 2006

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ліз Мітчэлсховішча мультымэдыйных матэрыялаў