Франк Фарыян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Франк Фарыян
Франц Ройтэр
Frank Farian.jpeg
Дата нараджэньня 18 ліпеня 1941 (77 гадоў)
Месца нараджэньня Кірн, цяпер у раёне Бад-Кройцнах, Райнлянд-Пфальц, ФРН
Прафэсіі сьпявак, кампазытар, паэт-песеньнік, музычны прадусар
Жанры поп, дыска, эўрадэнс, R'n'B
Псэўданімы Франк Фарыян
Гурты Frankie Farian and the Shadows, Gilla, Boney M., Eruption, Milli Vanilli, La Bouche, No Mercy
Лэйблы Hansa Records, Far Music, IMP, MCI
http://www.frankfarian.com/

Франк Фа́рыян (па-нямецку: Frank Farian), сапраўднае імя Франц Ройтэр (па-нямецку: Franz Reuther; нарадзіўся 18 ліпеня 1941 году, Кірн, цяпер у зямлі Райнлянд-Пфальц, ФРН) — нямецкі музычны прадусар, кампазытар, сьпявак.

Фарыян заснаваў такія гурты, як Boney M., Milli Vanilli, Eruption, спрадусаваў Gilla, La Bouche, No Mercy, Тэрэнса Трэнта д’Арбі і некаторых іншых выканаўцаў. Фарыян сам сьпяваў мужчынскія партыі ў Boney M. (Бобі Фарэл толькі танчыў і адкрываў рот). Ягоныя гурты й выканаўцы разам былі адзначаны больш як 800 залатымі й плятынавымі дыскамі.

Фарыян валодае студыямі ў Брусэлі, Маямі й на Ібіцы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Франк Фарыянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў