Перайсьці да зьместу

Ліелупэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліелупэ
Паступленьне вады Nemunėlis[d], Mūša[d], Іецава[d], Virčiuvis[d], Ісліцэ[d], Kaucīte[d], Platone[d], Sesava[d], Свеце[d], Svitene[d], Spuņņupe[d], Varkaļu Canal[d] і Q16356955?
Плошча вадазбору 17 600 км²
Краіны вадазбору
Найб. працягласьць
  • 119 км

Ліелупэ (па-латыску: Lielupe) — рака ў Латвіі. У перакладзе ейная назва гучыць як «Вялікая рака».

Ліелупэ пачынаецца ад злучэньня дзьвюх рэк — Мэмэлэ й Мусы (Мушы) — у ваколіцах Баўскі, свой шлях цярэбіць праз Зэмґальскую раўніну, а затым трапляе ў Рыскую затоку паміж Юрмалай і Рыґай. Ліелупэ працякае праз гарады Елґава, Калнціемс, Юрмала. Асобны рукаў, якому пакінулі ранейшую назву ракі — Бульлюпэ, дацякае да Рыґі, дзе зьліваецца з Даўґавай. Згодна архіўным сьведчаньням, раней Ліелупэ служыла адным з прытокаў Даўґавы, але ў 1697 г., дзякуючы вялікім ледзяным таросам, яна здолела прамыць сабе шлях да Балтыйскага мора.

Даўжыня ракі складае 119 км, плошча басэйну — 17600 км² (другая па велічыні сярод латыскіх рэк), нахіл воднай паверхні — 10,8 м, сярэдні расход вады — 106 м³/с, глыбіня ў сярэднім цячэньні — 8-12 м, у вусьці — 15-20 м. Сілкаваньне ракі на 50-55% адбываецца за кошт таяньня сьнегу.

У раку ўпадае болей за 250 прытокаў, самыя працяглыя зь якіх — Ецава (справа) ды Свэтэ (зьлева). Ліелупэ — шырокая, паўнаводная й глыбокая рака, але на ёй не разьмешчана ніводнай ГЭС, таму гэта самая спрыяльная водная артэрыя для суднаходства ў Латвіі.

Ад Баўскі да Мэжатнэ рэчышча Ліелупэ неглыбокае, рака тут цячэ па старых даламітавых адкладах, якія почасту выступаюць з вады. Нахіл воднай паверхні на гэтым этапе самы вялікі. Далей Ліелупэ цячэ ўжо па раўніне, сярод лугоў, якія яна часта залівае падчас паводкі.

У Ліелупэ ловяцца ляшчы, шчупакі, плоткі, акуні, судакі, ліні, рыбцы, вугры.