Лярс Гаўген

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лярс Гаўген
Lars Haugen.jpg
Рост 183 см
Вага 83 кг
Пазыцыя брамнік
Ловы зьлева
Дата нараджэньня 19 сакавіка 1987 (32 гады)
Месца нараджэньня Осьлё, Нарвэгія
Клюб Фэр’естад Карлстад
Выступаў за Лёрэнскуг
Спарта Ўарыёрз
Лександс
Манлеруд Стар
Шахцёр
Дынама Менск
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Нарвэгіі па хакеі Нарвэгія
Гульнявая кар’ера 2006 — цяпер

Лярс Гаўген (нарадзіўся 19 сакавіка 1987 году, Осьлё, Нарвэгія) — нарвэскі хакеіст, брамнік клюбу «Фэр’естад» і нацыянальнай зборнай Нарвэгіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лярс зьяўляецца выхаванцам осьляўскага клюбу «Валерэнга». Гаўген пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2006 годзе ў складзе клюбу нарвэскай GET-Ligaen «Спарта Ўарыёрз».

27 красавіка 2009 году Лярс перайшоў у клюб «Лёрэнскуг»[1], у складзе якога ён выступаў да сярэдзіны сэзону 2010—2011 гадоў, калі быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Манглеруд»[2]. 18 траўня 2011 году Гаўген, нягледзячы на зацікаўленасьць да сваёй асобы з боку шматлікіх клюбаў швэдзкай Элітнай сэрыі[3], падпісаў двухгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[4].

Тым ня менш, гулец апынуўся толькі трэцім брамнікам ў менскім клюбе пасьля Андрэя Мезіна і Кевіна Лялянда, таму ў мэтах атрыманьня гульнявой практыкі 30 верасьня, ён быў камандзіраваны ў клюб беларускай экстралігі салігорскі «Шахцёр»[5]. На працягу сэзону з-за траўмаў асноўных галкіпэраў Гаўген некалькі разоў выклікаўся ў склад «Дынама», аднак свой ​​першы матч у Кантынэнтальнай хакейнай лізе ён правёў толькі 24 лютага 2012 году, атрымаўшы перамогу над маскоўскім «Дынама»[6]. У траўні 2013 году падоўжыў кантракт зь менскім клюбам яшчэ на 2 гады.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе нацыянальнай зборнай Нарвэгіі ўдзельнічаў у чэмпіянатах сьвету 2011, 2012 і 2013 гадоў. Зьяўляецца асноўным брамнікам краіны.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]