Перайсьці да зьместу

Ляк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лякавая пячатка брытанскай каралевы Лізаветы.

Ляк, сургу́ч — памаляваная топкая сумесь, якая складаецца з цьвёрдых смолаў і напаўняльнікаў ды выкарыстоўваецца для гермэтызацыі разнастайных ёмістасьцей (галоўным чынам бочак і бутэлек у віннай прамысловасьці) і нанясеньня рэльефных пячатак на паштовыя пасылкі (лісты, пакункі, бандэролі, пасылкі й інш.).

Беларускае слова «сургуч» запазычанае, найхутчэй, з цюрскіх моваў (параўнайце азэрб. , тат. і туркм. сурғуч), таксама па-татарску: сөрткеч «квач для намазваньня патэльні» і surgač — «фарбавальнае рэчыва для мацаваньня ляза нажа да дзяржальна»).

У шматлікіх эўрапейскіх мовах слова, якое азначае ляк, літаральна перакладаецца як «воск для запячатваньня» (напрыклад, па-ангельску: «sealing wax», па-нямецку: «Siegelwachs» або «Siegellack», па-француску: «cire à cacheter», па-італьянску: «ceralacca»).