Перайсьці да зьместу

Лядовы палац спорту (Пружаны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лядовы палац (Пружаны)»)
Лядовы палац спорту (Пружаны)
Краіна Беларусь
Горад Пружаны
Адрас вул. Заводзкая, 15
Год пабудовы 2005—2007
Дата адкрыцьця 2007
Зьмяшчальнасьць 800
Каардынаты 52°33′58″ пн. ш. 24°28′27″ у. д. / 52.56611° пн. ш. 24.47417° у. д. / 52.56611; 24.47417Каардынаты: 52°33′58″ пн. ш. 24°28′27″ у. д. / 52.56611° пн. ш. 24.47417° у. д. / 52.56611; 24.47417
Лядовы палац спорту (Пружаны) на мапе Беларусі
Лядовы палац спорту (Пружаны)
Лядовы палац спорту (Пружаны)
Лядовы палац спорту (Пружаны)

Лядо́вы пала́ц спо́рту — лядовая арэна ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці зьмяшчальнасьцю 800 чалавек, адчыненая ў 2007 року[1].

Палац уключае коўзанку, залю харэаграфіі, спартовыя пляцоўкі для бадмінтону, тэнісу, валейболу і баскетболу, трэніравальныя палі.

На базе палацу адчыненая дзіцяча-юнацкая спартовая школа №2 па хакеі й фігурным катаньні.

Будаўніцтва пачалося ў лістападзе 2005 року[1]. На момант свайго адкрыцьця Пружанскі палац стаў найдрабнейшым у Беларусі[2] і першым, пабудаваным у месьце раённага падпарадкаваньня[3].

  1. ^ а б Лукашэнка адкрыў Лядовы палац у Пружанах // Эўрарадыё, 27 ліпеня 2007 г. Праверана 6 траўня 2014 г.
  2. ^ Ігар Карней. (25 чэрвеня 2007) У Беларусі чарговы бум узьвядзеньня лядовых палацаў Грамадзтва. Радыё «Свабода»Праверана 6 траўня 2014 г.
  3. ^ Николай Синицын. (10 кастрычніка 2013) «Ежемесячно уходит порядка 500 миллионов» (рас.) Goals.by Праверана 6 траўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]