Перайсьці да зьместу

Лявон Вітан-Дубейкаўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лявон Дубейкаўскі»)
Лявон Вітан-Дубейкаўскі
Дата нараджэньня 7 (19) ліпеня 1869
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 лістапада 1940(1940-11-06) (71 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Рак страўніка
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак архітэктар, паэт, генэральны падрадчык, фальклярыст, пэдагог
Навуковая сфэра архітэктура[1], цывільнае будаўніцтва[d][1], паэзія[1] і фальклёр[1]
Сябра ў Беларускі нацыянальны камітэт, Беларускі камітэт[d], Беларускае навуковае таварыства (1918) і Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры

Лявон Вітан-Дубейкаўскі (Лявон Іванавіч; Леў Дубяйкоўскі) (19 ліпеня 1869 (1867?), в. Дубейкава — 6 лістапада 1940, Вільня) — беларускі архітэктар, будаўнік, грамадзкі дзяяч, пэдагог, паэт.

Скончыў Мсьціслаўскую гарадзкую вучэльню. Будаўнічую адукацыю атрымаў у школе будаўнічых рамёстваў у Варшаве. З 1897 году працуе на Смаленшчыне: адкрыў будаўнічую кантору, будаваў цэрквы на Смаленшчыне.

У 1903 годзе здаў іспыт на інжынэра-будаўніка пры інстытуце цывільных інжынэраў у Пецярбургу. 1907—1909 — вучыўся ў Акадэміі архітэктуры ў Парыжы, атрымаў дыплём архітэктара-мастака.

З 1910 году жыў у Варшаве. У 1913—1915 гадах выкладаў будаўніцтва ў тэхнічна-прамысловай школе, у 1913—1915 працаваў у створаным ім уласным бюро. Падчас Першай сусьветнай вайны працаваў у Арле і на Полаччыне.

У 1919 годзе чытаў папулярныя лекцыі па архітэктуры на беларускіх настаўніцкіх курсах у Горадні і Вільні. У 1922 годзе займаўся будаўнічымі работамі ў Вільні, быў дырэктарам мулярскай школы (1925—1929).

Сябра рэдкалегіі газэты «Беларускі фронт».

Памёр у 1940 годзе. Пахаваны ў Вільні на могілках Росы.

Архітэктурная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працаваў у стылях нэаготыкі, мадэрн.

У 1940 годзе скончыў працу «Эвалюцыя і рэформа драўлянага дойлідзтва», якая аднак не была надрукаваная.

  • Царква ў Манастыроўшчыне (Смаленшчына)
  • Царква ў Ярцава (Смаленшчына)
  • Скарбінца ў Вязьме (Смаленшчына)
  • Касьцёл ў Відзах (1922 — праект)
  • Петрапаўлаўскі касьцёл ў Дрысьвятах (1929 — пабудаваны)
  • Марыянскі манастыр ў Друі (аднаўленьне)
  • Кватэры польскага войска ў Вільні

Літаратурная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісаў вострыя дасьціпныя паэтычныя творы: байка «Цягне воўк — пацягнуць і ваўка».

  • Vitan K. Lavon Vitan-Dubiejkauski: Da 85 uhodkaŭ naradżeńnia. Niu Jork. 1954.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лявон Вітан-Дубейкаўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г Vìtan-Dubejkaŭskì, Ljavon Ìvanavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі