Люблінскае ваяводзтва
Люблінскае ваяводзтва | |||||
| |||||
Сядзіба ваяводы Сядзіба сэйміка | Люблін | ||||
---|---|---|---|---|---|
Ваявода | Лех Спраўка (Lech Sprawka) | ||||
Маршалак | Яраслаў Ставярскі (Jarosław Stawiarski) | ||||
Плошча | 25 155 км² | ||||
Насельніцтва | 2 185 000 чалавек (на 1 студзеня 2006) | ||||
Шчыльнасьць насельніцтва | 87 чалавек/км² | ||||
Урбанізацыя | 47% | ||||
Нумарныя знакі | L |
Лю́блінскае ваяво́дзтва (па-польску: Województwo lubelskie) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы. Ахоплівае тэрыторыі гістарычных краінаў: кавалак Малапольшчы і Холмшчыну. Утворана 1 студзеня 1999 году з наступных ваяводзтваў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу:
- Люблінскага (старога) (цалкам)
- Замойскага (цалкам)
- Холмскага (цалкам)
- Бялападляскага (акрамя гмін Ласіцкага павету)
- Тарнобжацкага (толькі гміны Янаўскага і Красьніцкага) паветаў
- Седлецкага (толькі гміны Лукаўскага павету, а таксама гміна Клочаў з Рыцкага павету)
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ваяводзтва знаходзіцца ва ўсходняй Польшчы, мяжуе з Украінай і Беларусьсю, а таксама з ваяводзтвамі:
У ваяводзтве знаходзяцца: Люблінскае ўзвышша, Сандамірская катліна, Люблінскае Палесьсе, Паўднёвае Падлясьсе, Разточча.
Сядзіба ваяводзкае ўлады — Люблін.
Гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад 1 студзеня 2025 году ў люблінскім ваяводзтве налічваецца 57 населеныя пункты з гарадзкімі правамі, у тым ліку 4 гарады існуюць на правах павету.
Паветы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Люблінскае ваяводзтва складаецца з 24 паветаў — 20 земскіх і 4 гарадзкіх:
- Бельскі павет (powiat bialski)
- Білгарайскі павет (powiat biłgorajski)
- Холмскі павет (powiat chełmski)
- Грубешаўскі павет (powiat hrubieszowski)
- Янаўскі павет (powiat janowski)
- Красныстаўскі павет (powiat krasnostawski)
- Красьніцкі павет (powiat kraśnicki)
- Любартаўскі павет (powiat lubartowski)
- Люблінскі павет (powiat lubelski)
- Лэнчніцкі павет (powiat łęczyński)
- Лукаўскі павет (powiat łukowski)
- Апольскі павет (powiat opolski)
- Парчаўскі павет (powiat parczewski)
- Пулаўскі павет (powiat puławski)
- Радзыньскі павет (powiat radzyński)
- Рыцкі павет (powiat rycki)
- Сьвідніцкі павет (powiat świdnicki)
- Тамашаўскі павет (powiat tomaszowski)
- Уладаўскі павет (powiat włodawski)
- Замойскі павет (powiat zamojski)
Гарадзкія паветы — Люблін, Холм, Замасьць і Белая.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сёньняшнія землі ваяводзтва ў часы Рэчы Паспалітай належалі да Люблінскага ваяводзтва, Рускага ваяводзтва (Холмская зямля) і Бэльскага ваяводзтва. Частка Радзыньскага павету і Бельскі павет належалі да Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
Люблінскае ваяводзтва ў 1474—1795 гадах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ваяводзтва было створана Казімірам Ягелончыкам у 1474 годзе, які вылучыў яго з Сандамірскага ваяводзтва. Першым ваяводам стаў Дабяслаў Кміта (Dobiesław Kmita).
Плошча ваяводзтва складала каля 10 230 км². Герб ваяводзтва ўяўляў белага аленя на чырвоным тле. Люблінскае ваяводзтва мела двух сэнатараў: ваяводу і каштэляна люблінскага. Сэймікі адбываліся ў Любліне.
- Сталіца: ваяводзтва: Люблін
- Паветы: Люблінскі павет, Лукаўскі павет, Ужэндоўскі павет.
- Галоўныя гарады: Ужэндаў, Кураў, Казімеж Дольны, Лукаў, Парчаў.
Люблінскае ваяводзтва ў 1919—1939 гадах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сталіца: Люблін
- Паветы: г. Люблін, Бельскі павет, Білгорайскі павет, Холмскі павет, Гарвалінскі павет, Грубешаўскі павет, Янаўскі павет, Красныстаўскі павет, Любартаўскі павет, Люблінскі павет, Лукаўскі павет, Пулаўскі павет, Радзыньскі павет, Седлецкі павет, Сакалоўскі павет, Тамашаўскі павет, Венгроўскі павет, Уладаўскі павет, Замойскі павет.
- Галоўныя гарады: Белая, Білгорай, Холм, Дэнблін, Грубешаў, Любартаў, Лукаў, Парчаў, Пулавы, Седльцы, Замасьць, Красьнік.
Люблінскае ваяводзтва ў 1946—1950 гадах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сталіца: Люблін
- Паветы: г. Люблін, Бельскі павет, Білгорайскі павет, Холмскі павет, Грубешаўскі павет, Красьніцкі павет, Янаўскі павет, Красныстаўскі павет, Любартаўскі павет, Люблінскі павет, Лукаўскі павет, Пулаўскі павет, Радзыньскі павет, Седлецкі павет, Тамашаўскі павет, Венгроўскі павет, Уладаўскі павет, Замойскі павет.
- Галоўныя гарады: Белая, Білгорай, Холм, Дэнблін, Грубешаў, Красныстаў, Красьнік, Любартаў, Лукаў, Парчаў, Пулавы, Седльцы, Замасьць.
|