Любашышкі
| Любашышкі лац. Lubašyški лет. Liubišiškiai | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Павет | Шавельскі |
| Раён | Кельменскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 55°45′43,20″ пн. ш. 22°33′39,60″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Любашышкі на мапе Летувы Любашышкі | |
Любашышкі (лет. Liubišiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Венты. Уваходзяць у склад Ужвэнцкага староства Кельменскага раёну Шавельскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Любіш (Lubisch) — імя германскага паходжаньня[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пачатку XX ст. Любашышкі ўваходзілі ў склад Цельшаўскага павету Ковенскай губэрні[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1902 год — 31 чалавек у вёсцы Любашышках і 80 чалавек у сядзібе Любашышках[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 46.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 241.
- ↑ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 484.