Льгоў
| Льгоў | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Расея | ||
|---|---|---|---|
| Дата заснаваньня | 1152 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 150 м | ||
| Часавы пас | UTC+03:00 | ||
| Каардынаты | 51°40′ пн. ш. 35°16′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 47140 | ||
| Паштовы індэкс | 307750 | ||
| Сайт | gorodlgov.ru | ||
| Льгоў на мапе Расеі Льгоў | |||
Льгоў (па-расейску: Льгов) — мястэчка ў Курскай вобласьці Расеі, на рацэ Сейме. Ляжыць за 80 км на захад ад Курску. Насельніцтва — 17 557 чал. (2021).
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя згадкі пра Альгоў (паводле імені чарнігаўскага князя Алега) датаваныя ў летапісах 1152 рокам. У канцы XII стагодзьдзя ён цалкам зьнішчаны полаўцамі.
У 1630-х роках на гэтым месцы паўстаў праваслаўны манастыр, які паводле назвы колішняга паселішча сталі называць Альгоўскім. Вакол яго паўстала слабада, якая працягнула існаваньне і пасьля закрыцьця манастыра ў 1764 року. У 1779 року Льгоў атрымаў статус места, у наступным атрымаў уласны герб.
У канцы XIX стагодзьдзя празь Льгоў прайшлі чыгункі з Кіева да Варонежу і Харкава да Бранску.
З 1922 року — у складзе РСФСР, адміністрацыйны цэнтар Льгоўскага павету, Льгоўскай акругі і Льгоўскага раёну Цэнтральна-Чарназемнай, а з 1934 року — Курскай вобласьці.
З 27 кастрычніка 1941 да 3 сакавіка 1943 — пад нацысцкай акупацыяй.
У 1963 року атрымаў статус места абласнога падпарадкаваньня. У 2004 атрымаў статус мескай акругі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||||||||||
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |