Перайсьці да зьместу

Лука Стэпанчыч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лука Стэпанчыч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 лістапада 1990(1990-11-20) (35 гадоў)
Рост 203 см[1]
Вага 98 кг[1]
Пазыцыя гульнёвы
Клюбная інфармацыя
Клюб Д’ёр[d]
Нумар 77
Клюбы
Гады Клюб
2010—2016 Заграб
2016—2019 Пары Сэн-Жэрмэн
2019—2024 Пік Сэгед
2024 Аль-Арабі[d]
2025 Вісла
2025—4 Д’ёр[d]
Зборныя
2013—4 Харватыя

Лука Стэпанчыч (па-харвацку: Luka Stepančić; нар. 20 лістапада 1990 году) — харвацкі гандбаліст вугорскага клюбу «Д’ёр» і нацыянальнай зборнай Харватыі. Выступае на пазыцыі правага гульнёвага гульца.

Стэпанчыч пачынаў займацца футболам, бо ягоны бацька быў футбалістам, аднак, пастанавіў сабе стаць гандбалістам. Доўгі час гуляў за сталічны клюб «Заграб», але ў 2016 годзе далучыўся да францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн»[2]. Не зважаючы на тое, што з новым клюбам харват назьбіраў шмат тытулаў у Францыі, ПСЖ не даваў рады ў Лізе чэмпіёнаў. У 2017 годзе французы дакрочылі да фіналу, дзе саступілі паўночнамакедонскаму «Вардару». Стэпанчыч закінуў два мячы і атрымаў жоўтую картку. Праз год парыскі клюб быў выбіты з наймацнейшага эўрапейскага турніру клюбам «Нант». У 2019 годзе Стэпанчыч далучыўся да вугорскага «Піку». У 2020 годзе гулец перанёс апэрацыю на шчыкалатцы. Улетку 2024 году падпісаў гадавы кантракт з кувэйцкім клюбам «Аль-Арабі»[3], але выступаў там да канца году. У апошнія дні году стала вядома, што харват далучыцца да польскай «Віслы», пры гэтым яшчэ раней гулец разглядаўся як узмацненьне «Індустрыі»[4]. У траўні 2025 году быў прадстаўлены публіцы як гандбаліст вугорскага клюбу «Д’ёр»[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]