Перайсьці да зьместу

Леэўвардэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Леўвардэн»)
Леэўвардэн
нід. Leeuwarden
Царква Сьвятога Баніфацыюса
Царква Сьвятога Баніфацыюса
Герб Леэўвардэну Сьцяг Леэўвардэну
Дата заснаваньня: 1435
Краіна: Нідэрлянды
Правінцыя: Фрысьлянд
Плошча: 170,23 км²
Вышыня: 8 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 108 668 чал.
шчыльнасьць: 638,36 чал./км²
Тэлефонны код: 058
Паштовы індэкс: 8900–8939, 8900
Геаграфічныя каардынаты: 53°12′0″ пн. ш. 5°47′0″ у. д. / 53.2° пн. ш. 5.78333° у. д. / 53.2; 5.78333Каардынаты: 53°12′0″ пн. ш. 5°47′0″ у. д. / 53.2° пн. ш. 5.78333° у. д. / 53.2; 5.78333
Леэўвардэн на мапе Нідэрляндаў
Леэўвардэн
Леэўвардэн
Леэўвардэн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.leeuwarden.nl/

Леэўвардэн (па-нідэрляндзку: Leeuwarden, па-фрыску: Liwwadden, Ljouwert) — горад у Нідэрляндах, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Фрысьлянд. Насельніцтва на 2018 год — 108 668 чалавек.

Леэўвардэн, разам са сталіцай Мальты Валетай, быў абраны Культурнай сталіцай Эўропы 2018 году[1].

Мясцовасьць, дзе разьмешчаны цяперашні Леэўвардэн, была заселеная з X стагодзьдзя (хоць нядаўна выяўленыя астаткі пабудоваў, датаваных II стагодзьдзем). Пазьней на гэтым месцы існавалі тры вёскі: Ольдэнговэ, Нэеговэ і Гёк, якія ў XIV—XV стагодзьдзях былі аб’яднаныя ў паселішча, якое атрымала назву Леэўвардэн. У 1435 годзе Леэўвардэн атрымаў гарадзкія прывілеі і быў важным гандлёвым цэнтрам. У 1498 годзе Фрысьлянд становіцца часткай уладаньняў герцага Альбрэхта Саксонскага, а Леэўвардэн — ягоным адміністрацыйным цэнтрам. З XVI стагодзьдзя горад у складзе Рэспублікі Злучаных Правінцыяў, Фрысьляндам кіруе свой штатгальтэр. Росквіт гораду прыйшоўся на час кіраваньня ў якасьці штатгальтэру прынцэсы Марыі-Люізы Гэсэн-Касэльскай. Сабраную ёй калекцыю парцаляны цяпер можна пабачыць у мясцовым музэі Прынцэсэгоф.

Праведзеная ў 1868 годзе чыгунка надала новы штуршок разьвіцьцю гораду. Падчас Другой сусьветнай вайны, з 1940 да 15 красавіка 1945 году, Леэўвардэн быў акупаваны немцамі.