Перайсьці да зьместу

Леэўвардэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леэўвардэн
нід. Leeuwarden
Населены пункт
Царква Сьвятога Баніфацыюса
Царква Сьвятога Баніфацыюса
Сьцяг Герб
Краіна Нідэрлянды
Правінцыя Фрысьлянд
Дата заснаваньня 1435
Геаграфія
Плошча 170,23 км²
Вышыня НУМ 8 м[1]
Часавы пас UTC+1
Каардынаты 53°12′ пн. ш. 5°48′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 108 668 чал. (2018)
Этнахаронімы Leeuwarder
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 058
Паштовы індэкс 8900–8939 і 8900
Узнагароды
Сайт leeuwarden.nl
Леэўвардэн на мапе Нідэрляндаў
Леэўвардэн
Леэўвардэн
Леэўвардэн

Леэўвардэн (па-нідэрляндзку: Leeuwarden, па-фрыску: Liwwadden, Ljouwert) — горад у Нідэрляндах, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Фрысьлянд. Насельніцтва на 2018 год — 108 668 чалавек.

Леэўвардэн, разам са сталіцай Мальты Валетай, быў абраны Культурнай сталіцай Эўропы 2018 году[2].

Мясцовасьць, дзе разьмешчаны цяперашні Леэўвардэн, была заселеная з X стагодзьдзя (хоць нядаўна выяўленыя астаткі пабудоваў, датаваных II стагодзьдзем). Пазьней на гэтым месцы існавалі тры вёскі: Ольдэнговэ, Нэеговэ і Гёк, якія ў XIV—XV стагодзьдзях былі аб’яднаныя ў паселішча, якое атрымала назву Леэўвардэн. У 1435 годзе Леэўвардэн атрымаў гарадзкія прывілеі і быў важным гандлёвым цэнтрам. У 1498 годзе Фрысьлянд становіцца часткай уладаньняў герцага Альбрэхта Саксонскага, а Леэўвардэн — ягоным адміністрацыйным цэнтрам. З XVI стагодзьдзя горад у складзе Рэспублікі Злучаных Правінцыяў, Фрысьляндам кіруе свой штатгальтэр. Росквіт гораду прыйшоўся на час кіраваньня ў якасьці штатгальтэру прынцэсы Марыі-Люізы Гэсэн-Касэльскай. Сабраную ёй калекцыю парцаляны цяпер можна пабачыць у мясцовым музэі Прынцэсэгоф.

Праведзеная ў 1868 годзе чыгунка надала новы штуршок разьвіцьцю гораду. Падчас Другой сусьветнай вайны, з 1940 да 15 красавіка 1945 году, Леэўвардэн быў акупаваны немцамі.