Перайсьці да зьместу

Важніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Важня (справа) ў фальварку Стрэмсбэргс (Швэцыя)

Важніца — тып збудаваньня, у якім захоўвалі гарадзкі эталён вагаў. Будавалася на гандлёвай плошчы гораду ці мястэчка, часта ў комплексе зь мерніцай ці ратушай.

Паходзіць ад старажытнарускага вага, адкуль перайшло ў беларускую мову.

У Вялікім Княстве Літоўскім

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звычайна важніца ўяўляла сабой аднапавярховы каменны ці драўляны будынак, накрыты двух-або чатырохсхільным дахам. Унутры была ўласна важніца, там захоўваліся гарадзкія вагі і меры, і мерніца, дзе ўзважвалі і вымяралі тавары. У Вялікім Княстве Літоўскім XV—XVIII стст. важніцы былі ва ўсіх значных гарадах, звычайна на гандлёвых плошчах, часам прымыкаючы да ратушы і гандлёвыў радоў. Так, напрыклад, у ня самым вялікім мястэчку Глыбокім у 1765 року пры 59 крамах была пастаянна дзеючая важніца. Часам іх будавалі на галоўных дарогах у комплексе з мытнямі[1][2].