Лекі ад бессані

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лекі ад бессані
The Cure for Insomnia
Жанр дакумэнтальны фільм
Рэжысэр Джон Генры Тыміс IV
Прадусар Джозэф Эмм Мэт’юн
Сцэнарыст Ніколі Шырыпа
У ролях Лі Гробан
Апэратар Джон Генры Тыміс IV
Мантаж Шон Джэй Мэнінг
Вытворчасьць Чыкагскі інстытут мастацтваў[d]
Дата выхаду 31 студзеня 1987
Час 5220 хвілінаў (87 гадзінаў)
Краіна ЗША
Мова ангельская
Старонка на IMDb

«Ле́кі ад бе́ссані» (па-ангельску: The Cure for Insomnia) — фільм рэжысэра Джона Генры Тыміса IV, прадстаўлены ў 1987 року. На момант свайго выхаду стаў найпрацяглым фільмам паводле Кнігі рэкордаў Гінэса (87 гадзінаў, ці 3 дні 15 гадзінаў). Фільм ня мае сюжэту, цягам трох з паловай дзён асоба па імі Л. Д. Гробан чытае ў ім сваю 4080-старонкавую паэму «Лекі ад бессані», часам чытаньне перарываецца гэві-мэталічнымі ўстаўкамі і парнаграфічнымі ролікамі.

Фільм упершыню быў паказаны цалкам у Школе Мастацкага інстытуту Чыкага з 31 студзеня да 3 лютага 1987. Ён ніколі не выдаваўся на DVD ці ў іншых фарматах.

У сьнежні 2011 Лі Гробан сканаў ад паралічу.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]