Перайсьці да зьместу

Леанард Чарняк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чарняк.
Леанард Чарняк
Род дзейнасьці каталіцкі сьвятар
Дата нараджэньня 20 красавіка 1893(1893-04-20)
Месца нараджэньня в. Дордзішкі, Ашмянскі павет, Віленская губэрня
Дата сьмерці 11 чэрвеня 1976(1976-06-11) (83 гады)
Месца сьмерці Шчацінак, Заходнепаморскае ваяводзтва, Польшча
Занятак сьвятар
Сябра ў Беларуская хрысьціянская дэмакратыя

Леана́рд Чарня́к (20 красавіка 1893, Дордзішкі Ашмянскага павету — 11 чэрвеня 1976, Шчацінак, Заходнепаморскае ваяводзтва, Польшча) — каталіцкі сьвятар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху XX ст., душпастыр.

Паходзіў зь беларускай сялянскай сям’і: бацькі — Міхал і Францішка (з дому Сьмешкаў) Чарнякі. У чэрвені 1911 году скончыў гарадзкую 4-клясную навучальню ў Ашмянах. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі (1912—1917). Пад час вучобы ў сэмінарыі ў дакумэнтах называў сябе беларусам. Пасьвячоны ў сьвятары 26.05.1918.

Душпастырскую дзейнасьць распачаў на пасадзе вікарыя ў парафіі Эйшышкі Радунскага дэканату. З 1920 году служыў пробашчам у Смаргоні. З пачатку 1930-х гадоў — у парафіі Трабы Вілейскага дэканату (1933—1936).

Прыхільнік Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Зь беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам зьвязаны з часоў вучобы ў Вільні. Матэрыяльна падтрымліваў выданьне беларускай каталіцкай газэты «Krynica». Пасьля Другой сусьветнай вайны працаваў у парафіі Шчацінак Шчэцінскага дэканату.

  • LMABRS, ф. 318, каталёг «Ч»; Catalogus… Vilnensis;
  • Krynica (Вільня). 1920. № 13;
  • Spis kościołów, 1973; 1979.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]