Ларэта Асанавічуце
Ларэта Асанавічуце (лет. Loreta Asanavičiūtė, 22 красавіка 1967, Вільня, Летувіская ССР, СССР − 13 студзеня 1991, Вільня, Летува) − удзельніца летувіскай вызваленчай барацьбы ў 1991 годзе, першая ахвяра і адзіная жанчына сярод забітых падчас штурму Віленскага тэлецэнтру спэцпадразьдзяленьнем «Альфа».
Ларэта Асанавічуце | |
Імя пры нараджэньні | Ларэта Асанавічуце / Loreta Asanavičiūtė |
---|---|
Дата нараджэньня | 22 красавіка 1967 |
Месца нараджэньня | Вільня |
Дата сьмерці | 13 студзеня 1991 |
Месца сьмерці | Вільня, Летува |
Прычына сьмерці | Забітая савецкім войскам |
Месца пахаваньня | Вільня, Антакальскія могілкі |
Прафэсіі | Швачка, бугальтарка |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 22 красавіка 1967 году ў Вільні ў сям'і Сьцяпаса і Стасі Асанавічусаў была трэцім дзіцём у сям'і, мела старэйшых брата Бронюса і сястру Рэнату. У 1982 годзе скончыла 8 клясаў і ўладкавалася на Аўшрайскую фабрыку вучаніцай швачкі; з 1983 г. працавала швачкай у аб’яднаньні “Dovana”[1].
Паралельна з працай навучылася ў Віленскай вячэрняй школе № 1, якую скончыла ў 1985 годзе. У 1988 годзе паступіла ў Віленскі фінансавы тэхнікум, які скончыла ў 1990 годзе па спэцыяльнасьці бугальтарка. Падчас вучобы ў школе захаплялася летувіскімі народнымі песьнямі і танцамі, удзельнічала ў самадзейнасьці. З 1986 года была ўдзельніцай фальклёрнага ансамбля аб’яднаньня “Dovana”, дзе і працавала[2].
23 жніўня 1989 году ўдзельнічаў у гістарычным «Балтыйскім шляху», прысьвечаным 50-годзьдзю Пакта Молатава-Рыбэнтропа.
13 студзеня 1991 году памёрла ў Вільні. Абараняючы незалежнасьць Летувы, разам зь іншымі віленчукамі яна стаяла на варце Тэлевізійнай вежы, абараняючы яе ад захопу. Была расьціснутая танкам савецкага войску. Памерла ў шпіталі Чырвонага Крыжа ад атрыманых раненьняў[3].
16 студзеня 1991 году была пахаваная разам зь іншымі ахвярамі 13 студзеня на Антокальскіх могілках у Вільні[4].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]15 студзеня 1991 году за гераічную мужнасьць і стойкасьць, праяўленыя пры абароне свабоды і незалежнасьці Летувы, пасьмяротна ўзнагароджаная ордэнам Крыжа Пагоні 1-й ступені[5].
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адна зь віленскіх вуліцаў у Каралінішках носіць імя Ларэты Асанавічуце. На сьцяне дому, дзе жыла Ларэта Асанавічуце, вісіць мэмарыяльная дошка ў памяць гераіні[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Артыкул пра Ларэту Асанавічуце на сайце Сойму Летувіскай Рэспублікі, https://www.lrs.lt/sip/portal.show?p_r=37313&p_k=1
- ^ Артыкул пра Ларэту Асанавічуце на сайце Сойму Летувіскай Рэспублікі, https://www.lrs.lt/sip/portal.show?p_r=37313&p_k=1
- ^ Sausio 13-osios žmonės. Gydytoja Vida Kudzienė: kai atvežė tanko pervažiuotą Loretą Asanavičiūtę, medikams kūnas ėjo pagaugais, https://www.15min.lt/naujiena/aktualu/lietuva/sausio-13-osios-zmones-gydytoja-vida-kudziene-kai-atveze-tanko-pervaziuota-loreta-asanaviciute-medikams-kunas-ejo-pagaugais-56-190007
- ^ Артыкул пра Ларэту Асанавічуце на сайце Сойму Летувіскай Рэспублікі, https://www.lrs.lt/sip/portal.show?p_r=37313&p_k=1
- ^ "The TV Tower. Memorials and Museum. Vilnius". coldwarsites.net, https://web.archive.org/web/20220703111047/https://coldwarsites.net/country/lithuania/the-tv-tower-memorials-and-museum-vilnius/
- ^ "Loretos Asanavičiūtės gatvė Vilniuje - Vilniaus katalogas". vilnius21.lt, http://vilnius21.lt/lasanaviciutes-g4112204.html