Лапанка
Лапанка (па-польску: łapanka, па-француску: rafle, таксама rezzou, па-дацку: razzia) — польская назва аднаго з галоўных спосабаў затрыманьня немцамі на вуліцах акупаваных местаў выпадковых мінакоў з мэтай іх увязьненьня, перасяленьня, зьмяшчэньня ў канцлягеры або накіраваньня на прымусовыя працы ў Нямеччыну падчас II сусьветнай вайны.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва «лапанка» паходзіць ад назвы даваеннай дзіцячай гульні. Дзеці ўтваралі два канцэнтрычныя колы на адлегласьці 2—3 крокаў адно ад другога, выконваючы практыкаваньні, якія паказваў вядоўца, што стаяў у цэнтры колаў. На ягоны выгук «лап» дзеці з унутранага кола рэзка паварочваліся ў бок дзяцей зьнешняга кола і спрабавалі дакрануцца да іх. Апошнія спрабавалі ўхіліцца ад дотыкаў прысяданьнямі ці іншымі рухамі. Тыя, хто ня здолеў ухіліцца ад дотыку, лічыліся злапанымі.
Тэрыторыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лапанкі ладзіліся паліцыяй парадку і Вэрмахтам як у Нямеччыне, так і ва ўсёй акупаванай Эўропе. У Францыі гэтая зьява вядомая як «rafle», і яе аб’ектам былі ў асноўным францускія жыды. У Даніі падобная практыка называлася «razzia». Часам тэрмін ужываецца таксама да падобнай практыкі Чырвонай арміі на тэрыторыі даваеннай Заходняй Беларусі, адкуль людзі вывозіліся ў Сыбір.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Władysław Bartoszewski. 1859 dni Warszawy (1859 Days of Warsaw). — Kraków: 1974.
- M. Lis. Polacy w Niemczech. — Opole: 1996.
- Łuczak Czesław. Polacy w okupowanych Niemczech 1945-1949. — Poznań: 1993.
- Henryk Witkowski. Kedyw okręgu warszawskiego AK w latach 1943-1944. — Warszawa: 1984.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лапанка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў