Перайсьці да зьместу

Ланцужковая рыфма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ланцужко́вая ры́фма — рыфма, якая спалучае радкі вершаванага твора, паступова пераходзячы з адной страфы ў другую. Такая рыфма сустракаецца ў некаторых цьвёрдых формах верша, у прыватнасьці, у тэрцынах, вілянэлі. Характэрная яна і для твораў з ланцужковай кампазыцыяй, у якіх асобныя радкі папярэдніх строфаў пачынаюць сабой наступныя строфы:

Ішла Купалка сялом, сялом,
Закрыўшы вочкі пяром, пяром.
Закрыўшы вочкі пяром, пяром,
Вітала хлопцаў чалом, чалом.
Вітала хлопцаў чалом, чалом,
Сьвятліла вочкі агнём, агнём.
(Народная песьня)

Ланцужковая рыфма ўжываецца і ў клясычным санэце, дзе яднае два катрэны і два тэрцэты.