Перайсьці да зьместу

Тэрцэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тэрцэ́т (па-італьянску: terzetto) — страфа, якая складаецца з трох радкоў. Існуе некалькі яе разнавіднасьцей: рыфмуюцца ўсе радкі (ааа), два радкі рыфмуюцца, адзін застаецца халастым (ааб, абб ці, як у рытурнэлі, аба), радкі зусім не рыфмуюцца (абв). Часам у вершы, напісаным тэрцэтам, ужываюцца адначасова розныя яго віды. Часьцей тэрцэты ўваходзяць у склад больш буйной вершаванай формы (напрыклад, санэта) або зьвязваюцца ў адно з другім ланцужковымі рыфмамі. Арыгінальнымі вэрлібравымі тэрцэтамі напісаная паэма Я. Гучка «Галіна з дрэва Кастуся». У беларускай паэзіі нярэдкія творы, у якіх два тэрцэты, графічна аддзеленыя, аб’ядноўваюцца рыфмай у своеасаблівыя пары.