Лазар Шарашоўскі
Лазар Шарашоўскі | |
Лазар Веніамінович Шерешевський | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 студзеня 1926 Кіеў |
Памёр | 15 студзеня 2008 Масква |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік |
Мова | расейская |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шарашоўскі.
Ла́зар Веніямі́навіч Шарашо́ўскі (па-ўкраінску: Лазар Веніамінович Шерешевський; 5 студзеня 1926, Кіеў — 15 студзеня 2008, Масква) — расейскі паэт, перакладнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька Лазара Веніямін Аронавіч нарадзіўся ў Наваградку. Напрыканцы XIX стагодзьдзя сям’я дзеда Веніяміна пераехала пад Кіеў[1]. Дзед з боку маці паходзіў з Мазыра, бабуля — зь Пінску. У 1938 бацька Лазара быў арыштаваны, а пасьля расстраляны[2].
Лазар навучаўся ў сярэдняй школе №44 Кіева. У 30-я належаў да кола маладых кіеўскіх паэтаў, у які ўваходзілі Якаў Хялемскі, Іван Ялагін, Рыталі Заслаўскі, Навум Каржавін.
У пачатку нямецка-савецкай вайны эвакуяваны ў Горкаўскую вобласьць, адкуль у 1943, пасьля скончыўшы дзевяць клясаў сярэдняй школы, пайшоў у Чырвоную армію, удзельнічаў у баявых дзеяньняў на Паўночна-Заходнім фронце. У 1944 па даносе быў арыштаваны і па абвінавачаньні ў антысавецкай агітацыі прыгавораны да 5 рокаў лягероў з паражэньнем у правох. Зьняволеньне адбываў у Бяскуднікаўскім лягеры (Комі АССР), дзе працаваў на будаўніцтве 501-й Запалярнай дарогі.
Пасьля вызваленьня жыў у Саляхардзе, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай. Каб ажаніцца, Геля мусіла выйсьці з партыі[3].
Па сьмерці Сталіна ў 1953 Шарашоўскія пераехалі ў Горкі, дзе Лазар скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Горкаўскага ўнівэрсытэту (1958).
Працаваў у рэдакцыях, пасьля на творчай працы. З 1971 — у Маскве[4].
Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (1966). Ляўрэат прэміі часопісу «Летува літаратурная» (1980).
Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкавацца пачаў з 1955 року. Перакладаў на расейскую мову вершы Эдуардаса Межэляйціса, Юстынаса Марцінкявічуса, Кайсына Куліева, Геворга Эміна, Дэборы Хайкінай[4].
Паэзія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дороги дальние. Горький, 1958
- Доверие: Стихи. Горький, 1966
- Созвездие весов: Стихи. Горький, 1969
- Преломление. М., 1993
- Да, и я прошагал войной. М., 1995
- Перемещенье сроков: Стихи. М., 1996
Пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шахмурзаев С. Стихи. Нальчик, 1975
- Сулейманов А. С. Симфония гор: Стихи и поэмы. Грозный, 1977
- Межелайтис Э. Пантомима: Стихи. М., 1980
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Лазарь Шерешевский. Киев далёкий, Киев довоенный (рас.). Институт иудаики. Праверана 13 жніўня 2012 г.
- ^ Киевский календарь (рас.) Праверана 13 жніўня 2012 г.
- ^ Алина Чадаева. Но жаль того огня… // Литературная Россия. — 28 сакавіка 2008. — № 13.
- ^ а б ШЕРЕШЕВСКИЙ Лазарь Вениаминович (рас.) Российская еврейская энциклопедия Праверана 13 жніўня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Усмешка бытия». Лазарь Шерешевский: Жизнь и творчество. — М.: 2011.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэмуары аўтара пра час, калі ён быў вязьнем сралінскага лягеру (рас.)
- Век перакладу (рас.)
- А. Чадаева. Но жаль того огня… <Памяти Л. Шерешевского> (рас.)
- Кіеў далёкі, Кіеў даваенны(недаступная спасылка) (рас.)
- Будоўля №503 (рас.)
- Нарадзіліся 5 студзеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Памерлі 15 студзеня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Украінскія жыды
- Расейскія паэты
- Савецкія паэты
- Расейскамоўныя паэты
- Расейскія перакладчыкі
- Савецкія перакладчыкі
- Перакладчыкі паэзіі на расейскую мову
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны
- Рэпрэсаваныя ў СССР
- Выпускнікі расейскіх ВНУ
- Памерлі ў Маскве