Кўамэ Нкрума
| Кўамэ Нкрума | |
| мовай акан: Kwame Nkrumah | |
Кўамэ Нкрума на паштовай марцы СССР | |
| | |
|---|---|
| 6 сакавіка 1957 — 1 ліпеня 1960 | |
| Папярэднік | няма |
| Наступнік | няма |
| | |
| 1 ліпеня 1960 — 24 лютага 1966 | |
| Папярэднік | няма |
| Наступнік | Джозэф Артур Анкра |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 21 верасьня 1909, вёска Нкрофул, Гана |
| Памёр | 27 красавіка 1972, Бухарэст, Румынія |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Дзеці | Фрэнсіс, Гамаль, Сэку, Самія |
| Бацька | Кофі Нгонлома |
| Маці | Элізабэт Ніянібах |
| Узнагароды | |
Фрэнсіс Нўія Кофі Кўамэ Нкрума (па-ангельску: Francis Nwia Kofie Kwame Nkru-mah, 21 верасьня 1909, вёска Нкрофул, Гана — 27 красавіка 1972, Бухарэст, Румынія) — ганскі філёзаф, сацыёляг і палітоляг; першы прэм’ер-міністар (1957—1960) і першы прэзыдэнт (1960—1966) незалежнай Ганы.
Ідэёляг панафрыканізму, прыхільнік ідэяў афрыканскага адзінства й асобнага шляху Афрыкі, выступаў супраць негрыцюду, у якім не прымаў негрыцянскі нацыяналізм, лічыў неабходным замяніць яго афрыканскім нацыяналізмам. Адначасова быў хрысціянінам і сацыялістам па сваіх перакананьнях, крыніцамі сыстэмы сваіх поглядаў лічыў рацыяналістычную вэрсію эўрапейскай філязофіі й навуковы сацыялізм Карла Маркса.
Узначаліўшы краіну, абвесьціў сацыялістычную арыентацыю й курс на мадэрнізацыю эканомікі шляхам разьвіцьця пераважна дзяржаўнага сэктара. Памылкі ў эканамічнай палітыцы й пагаршэньне сусьветнай кан’юнктуры на какававыя бабы — аснову ганскага экспарту, прывялі краіну да крызы. Зьмешчаны з пасады ў выніку ваеннага перавароту пакуль знаходзіўся зь візытам за мяжой. Атрымаў палітычны прытулак у Гвінэі. Пахаваны ў роднай вёсцы, пазьней астанкі былі перанесены ў сталіцу Ганы, дзе ў яго гонар быў адкрыты мэмарыял.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кўамэ Нкрума — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Кўамэ Нкрума(недаступная спасылка) ў энцыкляпэдыі сацыялёгіі. (рас.)
- Кўамэ Нкрума ў энцыкляпэдыі «Кругасьвет» (рас.)
- Кўамэ Нкрума(недаступная спасылка) ў Вялікай савецкай энцыкляпэдыі (рас.)
- Кваме Нкрума. Клясові характеристики й ідеолоґії (1970) (укр.)
- Кваме Нкрума. Інтеліґенція й інтелєктуали (1970) (укр.)
- Выпускнікі Лёнданскае школы эканомікі
- Кавалеры ордэна Белага ільва I ступені
- Узнагароджаныя Вялікім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы
- Кавалеры Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Нарадзіліся 21 верасьня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Гане
- Асобы Ганы
- Сацыялісты
- Памерлі ад раку
- Памерлі 27 красавіка
- Памерлі ў 1972 годзе