Кіхну
| Кіхну | |
краявід Кіхну | |
| Месца | Балтыйскае мора |
|---|---|
| Плошча | 16,38 км² |
| Найвышэйшы пункт | 9 мэтар |
| Краіна | Эстонія |
| Вобласьць | Пярнумаа |
| Насельніцтва (2010) | 489 |
| Каардынаты | 58°07′ пн. ш. 23°58′ у. д.HGЯO |
| Кіхну на мапе Эстоніі Кіхну | |
Кіхну (па-эстонску: Kihnu) — востраў у Балтыйскім моры. Належыць Эстоніі. Плошча — 16,38 км². Насельніцтва (2010 г.) — 489 чал.
Кіхну — самы вялікі востраў у акваторыі Рыскага заліву і сёмы па велічыні востраў у Эстоніі. Зьяўляецца часткай павету Пярнумаа з цэнтрам у горадзе Пярну. Месьціцца ў 12 км ад мацерыковага ўзьбярэжжа. Востраў нізінны, складзены асадкавымі пародамі.
Насельнікі Кіхну жывуць у 4 вёсках. Адміністрацыйны цэнтар знаходзіцца ў вёсцы Саарэкула. Аб’екты інфраструктуры вострава — школа, касьцёл, пошта, музэй, порт, маяк, мэтэастанцыя. Працуе рыбалоўнае прадпрыемства.
Славутасьці Кіхну — праваслаўная царква (помнік архітэктуры), мэмарыяльны камень у вёсцы Раатсікула.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На востраве клімат пераходны ад марскога да ўмерана-кантынэнтальнага.
- Сярэднегадавая тэмпэратура паветра — 6,5 °C
- Сярэдняя хуткасьць ветру — 6,0 м/с
- Адносная вільготнасьць паветра — 83 %