Кірыл Цапянкоў
| Кірыл Цапянкоў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 ліпеня 2004[1] (21 год) | |
| Рост | 170 см[2] | |
| Вага | 65 кг[3] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дынама Менск | |
| Нумар | 99 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2020—2021 | Рух Берасьце | 6 (1) |
| 2022—2024 | Дынама Берасьце | 35 (2) |
| 2024 | Слуцак | 15 (5) |
| 2025— | Дынама Менск | 19 (3) |
| 2025— | → Дынама-2[d] | 4 (0) |
| Зборныя | ||
| 2022 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2025— | Беларусь (да 21) | 12 (6) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Кірыл Цапянкоў (нар. 8 ліпеня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскага «Дынама».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў займацца футболам у родным Шклове. Пазьней займаўся ў магілёўскай СДЮШАР-7, гуляў на юнацкім узроўні за магілёўскі «Дняпро». Улетку 2020 году далучыўся да берасьцейскага «Руха», дзе гуляў за дубль, а неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 22 лістапада 2020 году ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
У сэзоне 2021 году рэгулярна трэнаваўся з асноўнай камандай «Руха», але гуляў пераважна за дубль. У асноўнай камандзе за сэзон правёў 4 матчы, адзначыўся адным голам у браму берасьцейскага «Дынама». У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», аднак у лютым каманда зьнялася з Найвышэйшай лігі. Нарэшце, у красавіку 2022 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама» да ліпеня з магчымасьцю падаўжэньня на год[4]. У складзе дынамаўцаў хутка стаў гульцом асноўнага складу. У сьнежні 2022 году падоўжыў кантракт да канца сэзону 2023 году[5]. У студзені 2024 году зноў падоўжыў пагадненьне з клюбам[6], але ў першай палове сэзону страціў месца ў складзе дынамаўцаў, і ў ліпені 2024 году перайшоў у «Слуцак»[7]. У новым клюбе зноў займеў гульнёвую практыку на сталай аснове. 4 кастрычніка адзначыўся дублем у браму берасьцейскага «Дынама», чым забясьпечыў перамогу случакоў зь лікам 1:2[8][9]. Ужо перад пачаткам сэзону 2025 году падпісаў кантракт з сталічным «Дынама»[10][11][12].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У верасьні 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Дынама» Менск:
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2025
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://dynamo-brest.by/player/kirill-tsepenkov
- ↑ https://pressball.by/players/football/1532/
- ↑ https://sfc-slutsk.by/person/467
- ↑ Футбол. Кирилл Цепенков стал игроком "Динамо-Брест" (рас.)
- ↑ Брестское "Динамо" продлило контракт с Цепенковым (рас.)
- ↑ Кирилл Цепенков проведет третий сезон в брестском "Динамо" (рас.)
- ↑ Кирилл Цепенков перешел из брестского "Динамо" в "Слуцк" (рас.)
- ↑ Герой 24-го тура Кирилл Цепенков. Оптимальная "месть" там, где его не оценили по достоинству (рас.). Football.by (2024-10-07). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ Редкий случай: хавбек "Слуцка" Кирилл Цепенков голевым дублем отсалютовал в матче со своим бывшим клубом (рас.). Прессбол (2024-10-04). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ Кирилл Цепенков представлен в качестве футболиста минского "Динамо" (рас.). Sport5 (2025-02-21). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ Кирилл Цепенков стал игроком минского «Динамо» (рас.). Bet News (2025-02-21). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ Кірыл Цапянкоў — футбаліст "Дынама-Мінск". Афіцыйны сайт «Дынама».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway