Перайсьці да зьместу

Кірыл Леановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірыл Леановіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 красавіка 1998(1998-04-21)[1] (28 гадоў)
Рост 180 см
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2018 Дынама Менск 0 (0)
2016 Ашмяны-БДУФК 13 (1)
2017 Смалявічы 13 (1)
2018 Ліда 16 (1)
2019 Ліда 27 (6)
2020—2021 Тарпэда-БелАЗ 8 (1)
2021 Смаргонь 11 (4)
2022 Нёман Горадня 2 (0)
2022 Іслач 12 (2)
2023 Белшына 26 (1)
2024 Смаргонь 28 (8)
2025 Віцебск 12 (2)
2025 Нафтан 12 (5)
2026—4 Гомель

Кіры́л Леано́віч (нар. 21 красавіка 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомля».

Выхаванец жодзінскага футболу. Пачынаў выступаць за дубль мясцовага «Тарпэда-БелАЗ», аднак неўзабаве апынуўся ў структуры менскага «Дынама». У другой палове 2016 году гуляў у арэндзе за «Ашмяны-БДУФК», аднак ня выратаваў клюб ад вылету ў Другую лігу. У пачатку 2017 году праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», але беспасьпяхова[3] і ў сакавіку 2017 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы-СТІ»[4]. У складзе «Смалявічаў-СТІ» звычайна выходзіў на замену, дапамог клубу прусунуцца ў Найвышэйшую лігу. У сакавіку 2018 году быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[5]. У лістападзе 2018 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6], аднак у пачатку 2019 году далучыўся да «Ліды» на трывалай аснове. Замацаваўся ў складзе каманды, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

З студзеня 2020 году знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантракт[7]. У жодзінскім клюбе звычайна зрэдку выходзіў на замену, выступаў за дубль, але шмат гульняў прапусьціў праз пашкоджаньні. У ліпені 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[8]. З чатырма галамі стаў другім бамбардзірам смаргонскае каманды ў сэзоне, але ня выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Смаргонь»[9], а ў лютым 2022 году па заканчэньні кантракту разьвітаўся і з жодзінскім клюбам[10].

У сакавіку 2022 году далучыўся да складу гарадзенскага «Нёману»[11]. Прапусьціў пачатак сэзону 2022 году праз пашкоджаньні, а пазьней ня здолеў замацавацца ў складзе. У ліпені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[12] і неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[13]. Пакінуў «Іслач» па заканчэньні кантракту ў сьнежні 2022 году[14]. У студзені 2023 году пачаў трэнавацца з бабруйскай «Белшынай» і ў красавіку афіцыйна далучыўся да табару каманды[15]. Пакінуў клюб па заканчэньні сэзону 2023 году[16].

У лютым 2024 году стаў гульцом «Смаргоні»[17], хутка замацаваўшыся ў асноўным складзе. Тройчы за сэзон адзначаўся галявымі дублямі, цэліўшы галы ў брамы «Менску», «Славіі» і «Іслачы». У выніку поруч зь Цярэнціем Луцэвічам стаў самым выніковым футбалістам каманды[18]. У пачатку 2025 году праходзіў прагляд у армянскім «Алашкерце»[19], але ў выніку ўзмоцніў шыхты «Віцебску». У канцы ліпеня 2025 году склаў працоўную ўгоду з наваполацкім «Нафтанам»[20]. У Наваполацку футбаліст адразу стаў важным гульцом каманды, адзначыўшыся галявымі дублямі ў матчах супраць «Віцебску» і «Маладэчна» ў жніўні і верасьні адпаведна. На пачатку 2026 году стала вядома, што спартоўца намагаюцца прыдбаць «Дняпро», «Менск» і «Баранавічы», але самым спрытным аказаўся «Гомель», дзе Леановіч і працягнуў кар’еру[21].

  1. http://torpedo-belaz.by/player/leonovich-kirill/
  2. 1 2 https://fcisloch.by/player.asp?id=Kirill-Leonovich-618&season=2023MEN
  3. Полузащитник Леонович покинул расположение «Шахтера»
  4. "Смолевичи-СТИ" арендовали Кирилла Леоновича у минского "Динамо" и Александра Демидовича у "Немана"
  5. Полузащитник минского «Динамо» арендован «Лидой»
  6. Гнедько и Горбачев покинули "Лиду"
  7. Леонович стал игроком «Торпедо-БелАЗ»
  8. "Сморгонь" арендовала еще четверых игроков
  9. Семь арендованных игроков покидают "Сморгонь"
  10. Леонович покинул "Торпедо-БелАЗ"
  11. Леонович подписал контракт с "Неманом"
  12. "Неман" расстался с Леоновичем
  13. "Ислочь" подписала контракт с Кириллом Леоновичем
  14. Кирилл Леонович покинул "Ислочь" (рас.) Праверана 2022-12-16 г.
  15. Кирилл Леонович стал игроком "Белшины" (рас.) Праверана 2023-04-08 г.
  16. "Белшина" разбегается на все четыре стороны. Без тренеров, с долгами и запретом на трансферы (рас.)
  17. Леонович снова наденет футболку "Сморгони" (рас.)
  18. "Маленький город с большим сердцем, удачи", — Кирилл Леонович поблагодарил болельщиков "Сморгони" (рас.). Football.by (2025-01-10). Праверана 2025-03-09 г.
  19. Полузащитник «Сморгони» Кирилл Леонович проходит просмотр в клубе армянского топ-дивизиона (рас.). Прессбол (2025-01-03). Праверана 2025-03-09 г.
  20. "Нафтан" объявил о подписании Кирилла Леоновича (рас.). Football.by (2025-07-24). Праверана 2025-08-09 г.
  21. Кирилл Леонович подписал контракт с "Гомелем" (рас.). Football.by (2026-01-22). Праверана 2026-01-24 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]