Кірыл Гусеў
| Кірыл Гусеў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 красавіка 1999[1] (27 гадоў) | |
| Рост | 192 см | |
| Вага | 80 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Сэрвалюкс Агра[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018 | Дняпро Магілёў | 1 (0) |
| 2019 | Дняпро Магілёў[d] | 0 (0) |
| 2020—2023 | Дняпро Магілёў | 69 (20) |
| 2021 | → Слонім-2017 | 17 (5) |
| 2023 | → Ворша | 15 (1) |
| 2025— | Сэрвалюкс Агра[d] | |
Кірыл Гусеў (нарадзіўся 6 красавіка 1999 году) — беларускі футбаліст, нападнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 2017 году, пасьля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Найвышэйшую лігу, пачаў гуляць за дублюючы склад клюбу. У жніўні 2017 году разам зь іншымі маладымі гульцамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магілёўскім клюбам[2]. У канцы 2018 году пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчанаў 2 сьнежня 2018 году, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы апошняга туру супраць «Іслачы» (2:3).
У сакавіку 2019 году, пасьля таго як стала вядома пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім «Промнем», стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро», і пачаў там гуляць за дубль. У жніўні 2019 году праходзіў прагляд у «Лідзе», аднак у выніку вярнуўся ў «Дняпро». У пачатку 2020 году далучыўся да каманды «Дняпра» ў Другой лізе, дапамог клюбу перамагчы ў турніры, пасьля чаго гуляў за магілёўскую каманду ў Першай лізе. У ліпені 2021 году быў аддадзены ў арэнду «Слоніму-2017»[3]. Замацаваўся ў пачатковым складзе слонімскай каманды. Па вяртаньні з арэнды ў студзені 2022 году падоўжыў кантракт з «Дняпром»[4]. У сэзоне 2022 гуляў за «Дняпро» ў Найвышэйшай лізе, рэгулярна зьяўляўся на полі, нярэдка ў першай адзінаццатцы.
У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з магілёўскім клюбам[5]. У першай палове 2023 году пераважна выходзіў на замену. У ліпені 2023 году быў арандаваны «Воршай»[6]. У сьнежні 2023 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў Магілёў[7], а ў студзені 2024 году пакінуў «Дняпро»[8].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дняпро Магілёў | 2018 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/kirill_gusev/
- ↑ Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром» (рас.)
- ↑ "Слоним-2017" арендовал Гусева у "Днепра" (рас.)
- ↑ Чмыриков и Жесткин расстались с "Днепром", Гусев продлил контракт (рас.)
- ↑ Терещенко, Марков и еще пять игроков продлили контракты с "Днепром" (рас.)
- ↑ "Днепр" отдал в аренду "Орше" нападающего (рас.)
- ↑ Шесть футболистов вернулись из аренды (рас.) Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра»
- ↑ Кирилл Гусев покинул "Днепр" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)