Сьвятоўскі сельсавет (Жлобінскі раён)
| Сьвятоўскі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Сьвятое[d] |
| Дата ўтварэньня | 20 красавіка 1939 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| | |
Сьвятоўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сьвятое.
21 жніўня 1925 году Сьвятоўскі сельсавет заснавалі ў складзе Гарадзецкага раёну Бабруйскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Сьвятое. 4 жніўня 1927 году перадалі ў склад Рагачоўскага раёну. Ад 20 лютага 1938 году ў складзе Гомельскай вобласьці. 20 красавіка 1939 года цэнтар сельсавету перайменаваны ў вёску імя Кірава, а сельсавет — у Кіраўскі[2]. Ад 29 красавіка 1950 году сельсавет у складзе Жлобінскага раёну. 4 студзеня 2002 году ў склад Сьвяцкага сельсавету з Шапілаўскага сельсавету трапілі 6 вёсак: Асінаўка і Бабоўка, Баршчоўка і Даліна, Лугавая Вірня і Падлесьсе).
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2216 чалавек[3], зь іх 84,9 % — беларусы, 10,2 % — расейцы, 3,6 % — украінцы[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ Кірава, вёска ў Жлобінскім р-не // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8: : Канто — Кулі. — С. 275. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (рас.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (рас.)