Перайсьці да зьместу

Кім Чэн Ір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кім Чэн Ір
лац. Kim Čen Ir
па-карэйску: 김정일
Вялікі кіраўнік КНДР
8 ліпеня 1994  17 сьнежня 2011
Прэм’ер-міністар Кім Ён Ір (2007-2010
Папярэднік Кім Ір Сэн
Наступнік Кім Чэн Ын
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся16 лютага 1941/1942
Вяцкае, СССР
Памёр17 сьнежня 2011 (70 гадоў)
КНДР
ПартыяПрацоўная партыя Карэі
Адукацыя
Сужэнец Hong Il-chon[d], Сон Хе Рым[d], Кім Ён Сук[d], Ко Ён Хі[d] і Кім Ок[d]
Дзеці Кім Чэн Ын
Бацька Кім Ір Сэн
Маці Кім Чэн Сук[d]
Узнагароды
юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—19145 гг.» юбілейны мэдаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Order of the Republic, 1st Class ордэн Нілу Ordre du Mérite centrafricain ордэн Камбоджы National Order of Niger National Order of the Lion of Senegal Order of Freedom and Independence, 1st class Order of Freedom and Independence, 2nd class Герой КНДР ордэн Кім Ір Сэна Ордэн Дзяржаўнага сьцягу ордэн Свабоды і Незалежнасці Grand Cross of the National Order of Mali National Order of Mali ордэн Заслуг Order of Independence National Order of the Leopard Order of the Welwitschia
Подпіс

Кім Чэн Ір, пры нараджэньні Ю́ры Ірсе́навіч Кім (16 лютага 1941/1942 — 17 сьнежня 2011) — кіраўнік КНДР, генэральны сакратар Працоўнай партыі Карэі, Вярхоўны галоўнакамандуючы Карэйскай народнай арміяй, старшыня Дзяржаўнага камітэту абароны КНДР. Сын прэзыдэнта КНДР Кім Ір Сэна.

Паводле афіцыйнай біяграфіі, Кім Чэн Ір нарадзіўся ў таемным партызанскім лягеры ў гарах Пэктусан у Карэі ў 1941 годзе. Савецкія і кітайскія крыніцы сьцьвярджаюць, што ён нарадзіўся ў вёсцы Вяцкае Хабараўскага краю (СССР) і быў названы Юры Ірсенавіч Кім.

У 1961 годзе ўступіў у Працоўную партыю Карэі. З 1964 — у Цэнтральным камітэце партыі. З 1973 — Сакратар ЦК партыі, з 1974 — чалец Паліткамітэту, з 1980 — чалец Прэзыдыюму, з 1982 — дэпутат Вярхоўнага Народнага Сходу КНДР, з 1991 — Вярхоўны галоўнакамандуючы, з 1992 — маршал КНДР, з 1993 — старшыня Камітэту абароны КНДР.

Пасьля сьмерці ў 1994 годзе свайго бацькі — прэзыдэнта КНДР Кім Ір Сэна, стаў кіраўніком дзяржавы з афіцыйным тытулам «вялікі кіраўнік».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Кім Чэн Ірсховішча мультымэдыйных матэрыялаў