Кім Кі Дук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кім Кі Дук
Дата нараджэньня 20 сьнежня 1960(1960-12-20)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 11 сьнежня 2020(2020-12-11)[4][5] (59 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Ковід-19[7]
Занятак сцэнарыст, кінапрадусар, кінарэжысэр, мантажэр, кінаактор, актор
Навуковая сфэра кінарэжысура[d][8]
Узнагароды
IMDb ID nm1104118

Кім Кі Дук (20 сьнежня 1960, Паўднёвая Карэя11 сьнежня 2020, Рыга, Латвія) — паўднёвакарэйскі кінарэжысэр. Ляўрэат Канскага, Вэнэцыянскага і Бэрлінскага кінафэстываляў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Сабёні ў павеце Понхва паўднёвакарэйскай правінцыі Кэнсан-Пукто. Неўзабаве сям’я Кіма Кі Дука пераехала ў Сэул, дзе яго аддалі ў сельскагаспадарчую школу. Не давучыўшыся ў ёй, ён ва ўзросьце 17 гадоў уладкаваўся працаваць на завод. У 20 гадоў пайшоў у войска. Пяць гадоў служыў у карэйскай марской пяхоце, потым два гады правёў у царкве для сьляпых, маючы намер стаць сьвятаром. У гэты пэрыяд узмацнілася яго даўняе захапленьне жывапісам, і ён адправіўся ў Парыж, дзе ў 1990—1992 гадах вывучаў выяўленчае мастацтва.

У 1993 годзе Кім Кі Дук атрымаў узнагароду Інстытуту сцэнарыстаў (па-ангельску: Educational Institute of Screenwriting) за лепшы сцэнар да фільму «Мастак і злачынец, прысуджаны да сьмерці». Некаторы час ён падарожнічаў па Эўропе і выстаўляўся як мастак. Пасьля яшчэ двух сцэнарысцкіх узнагарод адбыўся яго рэжысэрскі дэбют зь фільмам «Кракадзіл» (1996). Далей прызнаньне атрымалі фільмы «Дзікія жывёлы» (1996), «Гатэль „Птушыная клетка“» (1998) і экспэрымэнтальны фільм «Рэальная выдумка» (2000), зьняты дзесяцьцю кінакамэрамі ўсяго за 200 хвілін. Ляўрэат Вэнэцыянскага кінафэстывалю за фільмы «П’ета» і «Пусты дом», Канскага кінафэстывалю за фільм «Арыран», Бэрлінскага кінафэстывалю — за стужку «Самарыцянка». Таксама вядомы як аўтар фільмаў «Вясна, лета, восень, зіма і зноў вясна», «Нацягнутая цеціва», «Час», «Уздых».

Прыехаў у Латвію 20 лістапада 2020 году, а пачынаючы з 5 сьнежня не выходзіў на сувязь. Пазьней выявілася, што ён памёр 11 сьнежня ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]