Кізілавыя
Выгляд
Кізілавыя | |
Кізіл звычайны (Cornus mas) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Кізілакветныя (Cornales) |
Сямейства | Кізілавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cornaceae Bercht. & J.Presl | |
Кізілавыя (Cornaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 2 роды і каля 85 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — шматгадовыя травы, хмызьнякі або дрэвы. Лісьце звычайна супратыўнае, часам чарговае, простае, суцэльнае на ўскрайку. Кветкі ў суквецьці; чашалісьцікаў 4(-5), пялёсткаў 4(-5), тычачак 4(-5). Плод — касьцянка. Насеньне 1(-2) на плод[2].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджваньне: Паўночная Амэрыка, Цэнтральная Амэрыка, поўнач Паўднёвай Амэрыкі, Эўразія, Афрыка; пераважна паўночныя і ўмераныя раёны паўночнага і таксама высокія ўзвышэньні ў субтрапічных і трапічных рэгіёнах[3][2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 30.11.2019 г. (анг.)
- ^ Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 30.11.2019 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |