Кырджалі
| Кырджалі | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Баўгарыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 275 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
| Каардынаты | 41°39′ пн. ш. 25°22′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0361 | ||||
| Паштовы індэкс | 6600 | ||||
| Сайт | kardjali.bg (баўг.) | ||||
| Кырджалі на мапе Баўгарыі Кырджалі | |||||
Кы́рджалі (па-баўгарску: Кърджали; па-турэцку: Kırcaali) — горад на поўдні Баўгарыі, які зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Кырджалійскай вобласьці. Каля гораду месьціцца вадасховішча Кырджалі, на якім пабудавана ГЭС.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У старажытнасьці у гэтым раёне расьсяліліся тракійскія плямёны, якія мелі даволі разьвітую цывілізацыю. Яны пабудавалі шмат сьвяцілішчаў, прысьвечаных багам сонца і зямлі. У бізантыйскі пэрыяд Кырджалі быў цэнтрам хрысьціянскай эпархіі. За часам панаваньня Баўгарскага царства Кырджалі было вядомае як Жэркава. Манастыр Яна Хрысьціцеля тут быў пабудаваны ў VI—VIII стагодзьдзях і цяпер зьяўляецца помнікам сярэднявечнай архітэктуры. У гэтую эпоху было пабудавана яшчэ некалькі манастыроў, прычым некаторыя зь іх дзейнічалі да пачатку XIX стагодзьдзя. У Сярэднявеччы гэты раён меў стратэгічнае значэньне для Баўгарскага царства, і да гэтага часу можна ўбачыць рэшткі шматлікіх сярэднявечных крэпасьцяў, раскіданых па навакольных пагорках.
Горад разьвіваўся ў асноўным дзякуючы ягонаму становішчу на гандлёвых шляхах у пэрыяд асманскага панаваньня, застаючыся, аднак, невялікім мястэчкам. На працягу XVIII стагодзьдзя турэцкія рабаўнікі выкарыстоўвалі гэты аддалены горад як месца схованак, а пазьней горад быў названы ў гонар іхнага лідэра Кырча Алі. Самым вядомым з гэтых падразьдзяленьняў быў Пазвантоглу Асман-паша, які кіраваў большай часткай паўночна-ўсходніх баўгарскіх зямель і вусьця Дунаю да 1807 году.
Кырджалі і ягоныя навакольлі ўвайшлі ў склад аўтаномнай правінцыі Ўсходняя Румэлія паводле ўмоваў Бэрлінскага кангрэсу 1878 году, але пасьля ўзьяднаньня княства Баўгарыі і Ўсходняй Румэліі ў 1885 годзе былі перададзеныя Асманскай імпэрыі, увайшоўшы ў склад Эдырнаўскага вілаету. Асманская ўлада скончылася падчас Першай балканскай вайны, калі горад і ваколіцы былі вызваленыя баўгарскім генэралам Васілам Дзелавым 21 кастрычніка 1912 году. Гэты дзень адзначаецца ў горадзе канцэртамі і памятнымі мерапрыемствамі як муніцыпальнае сьвята з 1937 году.