Кутаўшчына (вадасховішча)
Выгляд
Вадасховішча
Кутаўшчына
| ||||||||||||||||||
[[Файл:Баранавіцкі раён|250пкс|цэнтар|Месцазнаходжаньне Кутаўшчыны]] | ||||||||||||||||||
Месцазнаходжаньне Кутаўшчыны
Кутаўшчына |
Ку́таўшчына — вадасховішча ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі на рацэ Сэрвач (прыток Нёману), за 30 км у напрамку на поўнач ад гораду Баранавічы, каля вёскі Кутаўшчына.
Вадасховішча створана ў 1950 годзе ў энэргетычных мэтах (пры будаўніцтве міжкалгаснай ГЭС). Плошча паверхні 1 км². Даўжыня 5 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня 5 м, сярэдняя — 1,3 м. Аб’ём вады ў вадасховішчы каля 1 млн м³. Плошча вадазбору 124 км². Вадасховішча праточнае. Сярэдні шматгадовы сьцёк складае 23,3 млн м³.
Каля вадасховішча вёскі Кутаўшчына, Пруды, Алізараўшчына, пасёлак Савецкі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с. — С. 115—116.
- Республика Беларусь. Брестская область. Барановичский район: карта. Барановичи: план / Ред. Г. П. Ляхова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — 5000 ас. (рас.)