Перайсьці да зьместу

Кубатан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кубатан
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Бразылія
Штат Сан-Паўлу
Дата заснаваньня 9 красавіка 1832
Геаграфія
Плошча
  • 142,281 км²
Вышыня НУМ 4 ± 1 м
Каардынаты 23°53′43″ пд. ш. 46°25′32″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы cubatense і cubatonense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 13
Сайт cubatao.sp.gov.br
Кубатан на мапе Бразыліі
Кубатан
Кубатан
Кубатан

Куба́тан (па-партугальску: Cubatão) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала амаль 131 тысячу чалавек[2]. Горад ёсьць часткай мэтраполіі Байшада-Сантыста, знаходзячыся за 12 км ад Сантуса.

Горад быў заснаваны ў 1833 годзе. У пачатку 1980-х гадоў быў адным з самых забруджаных гарадоў у сьвеце, і меў мянушку «Даліна сьмерці», бо людзі пакутвалі на розныя дыхальныя і пячонкавыя захворваньні. Высокае забруджваньне паветра забіла лес па-над пагоркамі вакол места. Былі прыкладзеныя вялікія высілкі на зьніжэньне забруджваньня ў горадзе, што да каштавала каля 1,2 мільярдаў даляраў ЗША. Не зважаючы на тое, што ўсё значна палепшылася, цалкам усё яшчэ немагчыма ачысьціць глебу і падземныя воды.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]