Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй (1600—1611)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вайна ВКЛ са Швэцыяй 1600—1611 гадоў
Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй 1600—1611 гадоў
Husarz, Józef Brandt, 1890.jpg
Гусарыя — галоўная ўдарная сіла войска ВКЛ і Польшчы
Дата: 1600—1611
Месца: Інфлянты (цяпер Эстонія, Латвія)
Прычына: спрэчка за Эстляндыю разам з дынастычным канфліктам за швэдзкі сталец Жыгімонта Вазы і Карла Сёдэрманляндзкга
Вынік: перамір’е
Супернікі
Coat of arms of Sweden.svg ШвэцыяHerb Rzeczypospolitej Obojga Narodow.svg Рэч Паспалітая
Камандуючыя
Карл Карлсан Юленьельм,
Карл IX,
Андэрс Ленартсан,
Ёахім Фрыдрых фон Мансфэльд,
Ян Насаўскі,
Арвід Эрыксан Столярм
Ян Караль Хадкевіч,
Юрген Фарэнсбах,
Крыштап Радзівіл «Пярун»,
Ян Замойскі,
Станіслаў Жаўкеўскі

Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй у Інфлянтах 1600—1611 гадоў была працягам спрэчкі Швэцыі і Рэчы Паспалітай за землі былой Лівонскай канфэдэрацыі, якая стала лягічным працягам дынастычнай барацьбы за швэдзкі каралеўскі трон 1598—1600 гадоў паміж Карлам Сёдэрманляндзкім і Жыгімонтам Вазам.

Прычыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля сьмерці ў лістападзе 1592 году караля Швэцыі Югана ІІІ, яго карона перайшла да яго старэйшага сына і правамоцнага спадчыньніка Жыгімонта Вазы, караля Рэчы Паспалітай. Пасьля каранацыі Жыгімонта Вазы і яго жонкі, утварылася пэрсанальная унія Рэчы Паспалітай і Швэдзкага каралеўства. Але ў выніку інтрыгаў яго дзядзькі Карла герцага Сёдэрманляндзкага, які ўзначаліў лютэранскую апазыцыю, кароль прайграў бітву пад Лінчэпінгам 1598 году, і страціў асабісты дамэн — Фінляндыю ў 1599 г., пасьля чаго быў распрацаваны новы праект нападу сіламі Інфлянцкай земскай службы на чале зь Юргенам Фарэнсбахам на Эстляндыю і Фінляндыю. Пытаньне ўскладнялі прэтэнзіі Жыгімонта ІІІ Вазы на швэдзкі сталец, паколькі Жыгімонт ІІІ Ваза не жадаў пераходзіць у лютэранства і вызнаваў сябе каталіком, тады як швэдзкая арыстакратыя была згодная толькі на лютэранскага манарха.

Вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Швэдзкі наступ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лістападзе 1599 войскі герцага Карла Сёдэрманляндзкага захапілі Нарву, а да сакавіка 1600 занялі Эстляндыю, прымусіўшы мясцовую шляхту прысягнуць Карлу. У Рэвэлі і Нарве 19 жніўня 1600 г. высадзілася швэдзкае войска ў 10 000 жаўнераў, да якога далучылася эстляндзкая шляхта і сялянская пяхота, агулам — 14 000. Агульнае кіраўніцтва ажыцьцяўляў Карл Сёдэраманляндзкі. Войскамі Рэчы Паспалітай у Інфлянтах па загадзе караля быў прызначаны ваявода вэндэнскі Юрген Фарэнсбах, які меў 2400 наёмных жаўнераў (з 800 гусараў і 1000 пяхоты). Калі да яго дабраліся падмацаваньні ад гораду Рыгі, інфлянцкага паспалітага рушаньня і татараў ВКЛ, сілы Рэчы Паспалітай дасягнулі 4500 жаўнераў.

Карл IX

Пасьля сканчэньня канцэнтрацыі 13 верасьня швэдзкія войскі рушылі на Інфлянты, яны падзяліліся на 2 групы: адна — з Рэвэлю на Парнаву і другая — з Нарвы на Дэрпт. Сілы Рэчы Паспалітай былі замалыя каб адбіцца, але здолелі перамагчы швэдаў у сутычцы 29 верасьня пад Каркусам, аднак Парнава была страчана (17 кастрычніка), Фэлін — (3 лістапада), 6 студзеня 1601 году. Пасьля ўдалай для войска ВКЛ бітвы пад Кесьсю 7 студзеня 1601 г., войска ВКЛ разышлося па краі і пачало жорстка рабаваць насельніцтва. Мясцовыя жыхары пачалі спрыяць швэдам і хутка тыя занялі Вольмар.

У лютым 1601 швэды дайшлі да Дзьвіны і Рыгі (абаронай кіраваў Юрген Фарэнсбах), а 28 сакавіка аблажылі Какенгаўз. Мескі пасад здаўся 1 красавіка і баранілася толькі пяхота ВКЛ на замку. Швэды блякавалі замак 2600 жаўнерамі, а сам адвёў асноўныя сілы на 30 км на ўсход ад гораду — да Эрляа. Там Карл Сёдэрманляндзкі перадаў кіраўніцтва свайму пазашлюбнаму сыну Карлу Карльсану Юленьельму, а сам зьехаў у Швэцыю.

Вялікі гетман ВКЛ Крыштап Радзівіл «Пярун»

Храналёгія бітваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Mała Encyklopedia Wojskowa, 1967, Wydanie I.
  • Stanisław Herbst, Wojna Inflancka 1600—1602, wyd. II, Inforteditions 2007.
  • Leszek Podhorodecki, Rapier i koncerz, Warszawa 1985, ISBN 83-05-11452-X
  • Paweł Jasienica, Rzeczpospolita Obojga Narodów. Srebrny Wiek, Warszawa 1982, ISBN 83-06-01093-0.
  • Henryk Wisner, Kircholm 1605. Warszawa 2011, Bellona, ISBN 978-83-11-12034-1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]