Крывяносная сыстэма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Структура крывяноснай сыстэмы чалавека.

Крывяно́сная сыстэ́ма — сыстэма органаў, якая ўлучае сэрца, крывяносныя судзіны і кроў, якая цыркулюе ва ўсім целе чалавека ці іншых хрыбетных[1][2]. Крывяносная сыстэма складаецца зь вялікага і малога кола крывезвароту. Яе ўключаюць у сэрцава-судзінную сыстэму, якая акрамя крывяноснай сыстэмы ўлучае яшчэ лімфатычную сыстэму[3][4].

Сетку крывяносных судзінаў утвараюць асноўныя судзіны сэрца, якія ўключаюць вялікія артэрыі і вэны, іншыя артэрыі і артэрыёлі, а таксама капіляры, якія злучаюцца з вэнулямі, ды іншыя вэны. Крывяносная сыстэма хрыбетных замкнёная, што азначае, што кроў ніколі не пакідае сетку крывяносных судзінаў. Некаторыя бесхрыбетныя, як то суставаногія, маюць адкрытую сыстэму крывезвароту. У дыпляблястаў, як то губкаў і грабнявікоў, такой сыстэмы наогул бракуе. Кроў, якая ёсьць адным з галоўных складнікаў сыстэмы, уяўляе сабой вадкасьць, якая складаецца з плязмы, эрытрацытаў, леўкацытаў і трамбацытаў, якія цыркулююць ва ўсім целе, транспартуючы кісларод і пажыўныя рэчывы ў тканіны і выдаляючы адкіды. Цыркуляваныя пажыўныя рэчывы ўключаюць бялкі і мінэралы. Іншыя транспартаваныя кампанэнты ўлучаюць газы, як то кісларод і вуглякіслы газ, а таксама гармоны і гемаглябін, якія забясьпечваюць харчаваньне ды дапамагаюць імуннай сыстэме змагацца з хваробамі і падтрымліваюць гамэастаз шляхам стабілізацыі тэмпэратуры і натуральнага паказьніка рН.

На крывяносную сыстэму могуць уплываць многія сэрцава-судзінныя захворваньні. На хваробах такога кшталту спэцыялізуюцца кардыёлягі, кардыё-хірургі і судзінныя хірургі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Hall, John E. (2011). «Guyton and Hall textbook of medical physiology» (12th ed.). Philadelphia. — С. 4. — ISBN 9781416045748.
  2. ^ Saladin, Kenneth S. (2011). «Human anatomy» (3rd ed.). New York: McGraw-Hill. — С. 520. — ISBN 9780071222075.
  3. ^ «Общие сведения о сердечно-сосудистой системе». Новосибирский государственный аграрный университет.
  4. ^ Ф. А. Каюмов, М. А. Нартайлаков (2013). «Сердечно-сосудистая система. Её значение в хирургической практике». Учебное пособие для студентов. Башкирский государственный медицинский университет. — С. 19.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]