Леўкацыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фатаздымак з мікраскопу. На малюнку бачны сфэрычныя леўкацыты няправільнай формы з шурпатай паверхняй.

Леўкацы́т (ад стар.-грэц. λευκόςбелы і стар.-грэц. κύτος — цела) ці бе́лае крывяное це́лка — вуза імуннай сыстэмы, якая ўдзельнічае ў абароне арганізму як ад інфэкцыйных захворваньняў, гэтак і ад іншародных целаў. Усе леўкацыты ўтвараюцца з шматмоцных вузаў шпіку, вядомых як гэмапаэтычныя камлёвыя вузы (гэмацытаблясты). Леўкацыты сустракаюцца па ўсім целе, у тым ліку ў крыві і лімфатычнай сыстэме[1]. Усе яны маюць ядры, што адрозьнівае іх ад астатніх крывяных целкаў, як то эрытрацытаў і трамбацытаў. Гістарычна склалася, што леўкацыты клясыфікаваліся паводле іхных фізычных характарыстыках, аднак гэтая сыстэма клясыфікацыі выкарыстоўваецца ўсё радзей. Колькасьць леўкацытаў у крыві часта ёсьць паказчыкам наяўнасьці захворваньня, і, такім чынам, зьяўляецца важным складнікам поўнага аналізу крыві. Нармалёвая колькасьць леўкацытаў звычайна вагаецца ад 4*109/л да 1,1*1010/л. Белыя крывяныя целцы складаюць прыкладна 1% ад агульнага аб’ёму крыві ў здаровага дарослага чалавека[2], тым ня менш, яны маюць вялікае значэньне дзеля захаваньня здароўя, бо ад іх залежыць імунітэт. Павелічэньне колькасьці леўкацытаў за верхнія межы называецца леўкацытозам. Гэта лічыцца нармалёвам станам, калі ў здаровага чалавека здараецца шэраг імунных рэакцыяў. Але часам леўкацытоз бывае ненармалёвым, калі мае наватворнае або аўтаімуннае паходжаньне. Зьніжэньне колькасьць леўкацытаў за ніжнюю мяжу называецца леўкапэніяй. Гэта сьведчыць аб паслабленьні імуннай сыстэмы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Maton D, Hopkins J, McLaughlin CW, Johnson S, Warner MQ, LaHart D, Wright JD, Kulkarni DV (1997). «Human Biology and Health». Englewood Cliffs, New Jersey, US: Prentice Hall. — ISBN 0-13-981176-1.
  2. ^ Alberts B, Johnson A, Lewis M, Raff M, Roberts K, Walter P (2002). «Leukocyte also known as macrophagesfunctions and percentage breakdown». Molecular Biology of the Cell (4th ed.). New York: Garland Science. — ISBN 0-8153-4072-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]