Замак Красіцкіх
Славутасьць | |
Замак Красіцкіх
| |
Замак у Красічыне
| |
Краіна | Польшча |
Мястэчка | Красічын |
Каардынаты | 49°46′32″ пн. ш. 22°38′58″ у. д. / 49.77556° пн. ш. 22.64944° у. д.Каардынаты: 49°46′32″ пн. ш. 22°38′58″ у. д. / 49.77556° пн. ш. 22.64944° у. д. |
Тып будынка | замак |
Архітэктурны стыль | маньерызм |
Аўтар праекту | Галеаца Апіані |
Заснавальнік | Станіслаў і Марцін Красіцкія |
Дата заснаваньня | канец XVI стагодзьдзя |
Статус | на кансэрвацыі |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Замак Красіцкіх | |
Замак Красіцкіх на Вікісховішчы |
За́мак Красі́цкіх — замак у Красічыне, непадалёк ад Пшэмысьлі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пабудаваны па праекце італьянскага архітэктара Галеаца Апіані з 1598 па 1633 рокі ў стылі эпохі позьняга Адраджэньня. Па кутах сьценаў разьмешчаныя чатыры круглыя вежы з традыцыйнымі для гэтай часткі Эўропы вонкавымі росьпісамі — зграфіта.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Запачаткаваны польскім магнатам Станіславам Красіцкім у канцы XVI стагодзьдзя. Ён збудаваў абарончы замак з чатырма круглымі вежамі, а з усходняга боку жылую прыбудову.
Чарговы ўласьнік Марцін Красіцкі разбудаваў замак, ператварыўшы яго ва ўмацаваную рэзыдэнцыю. У разбудаваным паўночным крыле разьмяшчаліся пакоі ўласьніка і сталовы пакой. Уздоўж усходняга муру паўстала новае двухпавярховае жылое крыло. З боку дзядзінца зьявіліся партэравыя кружганкі.
У далейшым замкам валодаў любельскі ваявода Ян Тарла, прыхільнік Аўгуста II. Гэта спрычынілася да таго, што ў 1726 року Красічын быў захоплены расейскім войскам і казакамі. Замак быў сур’ёзна пашкоджаны. Пакоі былі разрабаваныя, разбураная Папская вежа.
У 30-х роках XIX стагодзьдзя палац выкупіў Лявон Сапега. Сапегі ўвялі звычай пасадкі дрэваў у парку па народзінах кожнага дзіцяці: пры нараджэньні сына — дуб, дачкі — ліпа. Гэтыя дрэвы захаваліся да сёньня.
На пачатку II Сусьветнай вайны замак быў разрабаваны савецкімі жаўнерамі. У 1941 годзе паблізу існавалі ўмацаваньні лініі Молатава (умацаваны пшэмысьлеўскі раён).
У цяперашні час разглядаецца пытаньне аб уключэньні палацава-паркавага ансамблю ў Красічыне ў лік помнікаў Сусьветнай спадчыны.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Замак у Баранове-Сандомірскім(pl)
- Мірскі замак — рэнэсансны замак літоўскіх магнатаў
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замак Красіцкіх — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Бачына замку ў Красічыне (пол.)