Крапінцовыя
Выгляд
| Крапінцовыя | |
Polygala vulgaris — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
| Атрад | Бабовакветныя (Fabales) |
| Сямейства | Крапінцовыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Polygalaceae Hoffmanns. & Link | |
Крапінцовыя (Polygalaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 21 род і каля 900 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадстаўнікі гэтага сямейства — аднагадовыя або шматгадовыя травы, хмызьнячкі або хмызьнякі, рэдка невялікія дрэвы альбо дравяністыя павойныя расьліны. Лісьце простае, суцэльнае, чарговае, супратыўнае альбо ў кольцах. Кветкі ў суквецьці, белыя, жоўтыя ці пурпурна-чырвоныя; чашалісьцікаў 5; пялёсткаў 3 або 5; тычачак 8, 7, 5 альбо 4. Плод — каробачка, крылатка або касьцянка. Насеньне 1 або 2, жоўта-карычневае, цёмна-каштанавае альбо чорнае, круглявае, яйкападобнае або эліпсоіднае[2][3].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, за выключэньнем Арктыкі і Новай Зэляндыі[2][3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- 1 2 Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
- 1 2 Flora of China. efloras.org. Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
- ↑ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |