Перайсьці да зьместу

Крапіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крапіна
харв. Krapina
Населены пункт
Сьцяг
Краіна Харватыя
Жупанія Крапінска-Загорская жупанія
Геаграфія
Плошча 47,53 км²
Вышыня НУМ 203±1 м
Часавы пас
Каардынаты 46°09′32″ пн. ш. 15°52′28″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +385 49
Паштовы індэкс 49000
Сайт krapina.hr
Крапіна на мапе Харватыі
Крапіна
Крапіна
Крапіна

Кра́піна (па-харвацку: Krapina) — горад на поўначы Харватыі, адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад Крапінска-Загорскай жупаніі, найбуйнейшы горад Харвацкага Загор’я. Насельніцтва гораду — 4 471 чалавек, а муніцыпальнага акругі — 12 480 чалавек (2011).

Крапіна — гістарычны цэнтар рэгіёну Харвацкае Загор’е. Яна разьмешчана ў 45 км на поўнач ад Заграбу і на такой жа адлегласьці на паўднёвы захад ад Вараждзіну. У 15 км на ўсход ад горада знаходзіцца Лепаглава, у 20 км на поўдзень — Забок. За 15 км на поўнач ад гораду праходзіць граніца са Славеніяй.

  • Францысканскі кляштар. Заснаваны ў XVII стагодзьдзі. У ім сабрана вялікая колькасць прадметаў мастацтва XVII і XVIII стагодзьдзя.
  • Катэдральны сабор. Пабудаваны ў 1647 годзе.
  • Царква Сьв. Марыі Ерусалімскай. Пабудавана ў стылі барока ў 1761 годзе ў вёсцы Тршскі Врх побач з горадам.
  • Музэй Людэвіта Гая. Знаходзіцца ў родным доме лінгвіста.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Popis stanovništva, kućanstava i stanova 2021. – stanovništvo prema starosti i spolu po naseljima, 2021 Croatian census: population data by age, sex, settlementСтатыстычнае бюро Харватыі, 2022.