Перайсьці да зьместу

Кралёва Голя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кралёва Голя
Найвышэйшы пункт
Вышыня 1946 н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Шумяц[d]
Кантынэнт Эўропа
Краіна Славаччына
Горная сыстэма Нізкія Татры
Кралёва Голя на мапе Славаччыны
Кралёва Голя
Кралёва Голя
Кралёва Голя
Тэлевізійны рэтрансьлятар
Бэтонны абэліск на вяршыні

Кралёва Голя (па-славацку: Kráľova hoľa, па-вугорску: Király-hegy, па-нямецку: Königsberg) — горная вяршыня ў Славаччыне. Пасьля татрскага Крываня друга па папулярнасьці гара ў славакаў, што згадваецца ў розных легендах і творах.

Гара знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны сярод горнага масіву Нізкія Татры. Найвышэйшая кропка ва ўсходняй частцы Нізкіх Татр.

Вышыня над ўзроўнем мора  — 1946 м.

У 1960 годзе на вяршыні ўсталявалі тэлевізійны рэтрансьлятар вышынёю 131 мэтар. Вышыня і значная магутнасьць перадатчыка азначаюць, што сыгнал, які перадаецца адсюль, прымаецца на 1/4 тэрыторыі Славаччыны, а таксама ў паўднёвай Польшчы. Таксама там знаходзіцца станцыя службы горных ратаўнікоў. Да станцыі вядзе вузкая дарога даўжынёй 11,5 км сэрпантынам ад вёскі Шумяц у даліне Грон — асфальтавая ў верхняй частцы, над лесам, і жвіровая ў ніжняй частцы. Пры перападзе вышынь 1162 м яе сярэдні ўхіл складае 10,6%, але на некаторых участках ухіл перавышае 12%. Дарога зачыненая для грамадзкага руху, акрамя роварнага. Вяршыня пазначана бэтонным трыянгуляцыйным слупам, разьмешчаным на захадзе ад вежы-перадатчыка.

Частка краявіду з горнай вяршыні Кралёва Голя
Частка краявіду з горнай вяршыні Кралёва Голя
  • Barański Mirosław J.: Królewski szczyt Kráľova hoľa, w: «Gazeta Górska» R. XXVI, nr 1 (101), zima 2018, s. 20-24;
  • Lacika, Niżne Tatry, «Dajama», Bratislava, 2001, ISBN 80-88975-33-6
  • Linhart Kamil a kolektív: Nízke Tatry — východná časť. Turistický sprievodca ČSSR č. 11, wyd. Šport, slovenské telovýchovné vydavateľstvo, Bratislava 1982.
  • Nízke Tatry. Kráľova hoľa. Turistická mapa 1:50 000. Edícia turistických máp č. 123, wyd. VKÚ Harmanec 2002. ISBN 80-8042-315-6.