Перайсьці да зьместу

Кола беларускіх студэнтаў у Кракаве

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кола беларускіх студэнтаў у Кракаве (Беларускі круг[1]) — беларуская арганізацыя студэнтаў вышэйшых школ Кракава ў 1900—1903 гадоў. Згуртаваньне злучыла 40 чалавек[1].

Створаная з ініцыятывы С. Любіч-Маеўскага (старшыня) навучэнцамі кракаўскіх унівэрсытэту, вышэйшай прамысловай і гандлёвай акадэміяў. Ставіла за мэту вывучэньне стану гаспадаркі, асьветы, культуры і веравызнаньняў беларускае вёскі, узаемаадносінаў беларускіх сялянаў са шляхтай, уплыву на насельніцтва Беларусі русіфікацыі і палянізацыі. Падтрымлівала сувязь з Польскай партыяй сацыялістычнай, з украінскімі нацыянальнымі арганізацыямі на Галіччыне. Выдала адозву ў падтрымку стварэньня ўкраінскага унівэрсытэту ў Львове. У працы кола ўдзельнічалі прафэсары Кракаўскага унівэрсытэту Я. Бадуэн-дэ-Куртэнэ, Н. Цыбульскі, С. Лось.

  • Каўка А. Шлях да бацькаўшчыны // Беларускі каляндар за 1985 г. Беласток, 1985.
  • Ляхоўскі У. Жыццяпіс Любіч-Маеўскага // Спадчына. 1994. № 1.
  • Ляхоўскі У. 3 гісторыі беларускага моладзевага руху // Супольнасць. 1998. № 5-6 (7-8).