Клёд Зыдзі
Выгляд
Клёд Зідзі | |
франц. Claude Zidi | |
Дата нараджэньня | 25 ліпеня 1934 (90 гадоў)[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Парыж, Францыя |
Месца вучобы | |
Занятак | апэратар, рэжысэр, сцэнарыст |
Гады дзейнасьці | 1959—2011 |
Дзеці | Hélène Zidi[d], Julien Zidi[d][2] і Claude Zidi Jr.[d] |
Узнагароды | «Сэзар» (1985) |
IMDb | ID nm0956022 |
Клёд Зідзі (1934, Парыж, Францыя) — францускі кінарэжысэр і сцэнарыст.
Да 37 гадоў працаваў апэратарам-пастаноўнікам, пасьля чаго стаў рэжысэрам кінакамэдыяў. У 1970—1980-я гады яго фільмы ставілі ў савецкім кінапракаце[1]. У 1985 годзе атрымаў францускую кінаўзнагароду «Сэзар» за лепшую рэжысуру і лепшы фільм, якім стала стужка «Гнілякі» 1984 году.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэжысэр
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Навабранцы ў шаленстве» (1971)
- «Вар'яты на стадыёне» (1972)
- «Вялікі рынак» (1973)
- «Гарчыца падступае да носу» (1974)
- «Навабранцы ідуць на вайну» (1974)
- «Гонка за цыбуляй-шалот» (1975)
- «Крылца або ножка» (1976)
- «Жывёла» (1977)
- «Разлад» (1978)
- «Дурны, але дысцыплінаваны» (1979)
- «Бяздарнасьці» (1980)
- «Інспэктар-недарэка» (1980)
- «Бяздарнасьці на вакацыях» (1982)
- «Банзай» (1983)
- «Гнілякі» (1984)
- «Каралі жарту» (1985)
- «Група зламысьнікаў» (1987)
- «Двое» (1989)
- «Гнілякі супраць гнілякоў» (1989)
- «Падрахунак» (1991)
- «Нізкапрофільны» (1993)
- «Арлета» (1997)
- «Астэрыкс і Абэлікс супраць Цэзара» (1999)[1].
- «Скрынка» (2001)
- «Гнілякі 3» (2001)
- «Безыменныя гнілякі» (2011)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 25 ліпеня 2013. — № 136 (27501). — С. 16. — ISSN 1990-763x.
- ^ https://www.lefigaro.fr/culture/mort-dans-un-accident-de-moto-de-julien-zidi-le-fils-du-cineaste-claude-zidi-20210510
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |