Кляўзула
Выгляд
Кля́ўзула (па-лацінску: clausula — заключэньне — заключныя склады вершаванага радка пасьля апошняга націскнога склада. Сугучныя кляўзулы ўтвараюць рыфму. Кляўзулы зьяўляюцца адным з асноўных рытмастваральных кампанэнтаў сілабічнага, сілаба-танічнага і танічнага вершаў. Ад характару кляўзулаў залежыць рытмічны малюнак вершаваных радкоў. Як і іншыя рытмічныя адзінкі (пірыхіі, спандэі, лягічныя націскі і інш.), кляўзулы надаюць рытмічнаму малюнку верша своеасаблівасьць, адметнасьць.
Тыпы кляўзулаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мужчынскія — пасьля націску складоў няма.
- Жаночыя — адзін склад пасьля націску.
- Дактылічныя — два склады пасьля націску.
- Гіпэрдактылічныя — тры і больш складоў пасьля націску.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |