Клецкі замак
| Помнік абарончай архітэктуры | |
Клецкі замак | |
Клецкі замак. Т. Макоўскі, XVII ст. | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Клецак |
| Каардынаты | 53°04′31″ пн. ш. 26°37′39″ у. д.HGЯO |
| Дата заснаваньня | XI ст. |
Клецкі замак на мапе Беларусі Клецкі замак | |
Клецкі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Клецку. Знаходзіцца паміж цэнтрам места і Клецкім возерам. Існаваў у XI—XVIII стагодзьдзях.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дзядзінец у Клецку збудавалі, відаць, у XI ст., вакольны горад — у XII—XIII стагодзьдзях. У першай палове XIII ст. дзядзінец узмацнілі. У сярэдзіне XIII ст. фартыфікацыі вакольнага гораду зруйнавалі.
У 1503 году замак спалілі крымскія татары, пазьней яго аднавілі. На тэрыторыі вакольнага гораду ў 1-й палове XVII ст. разьмяшчаўся асабісты двор Радзівілаў. У XVII—XVIII ст. усе фартыфікацыі разбурыліся[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Складаўся зь дзядзінца (Высокага замка) і вакольнага гораду (Дольнага замка). Пляцоўка першапачатковага дзядзінца мела форму, блізкую да круга, умацоўвалася валам, з боку поля — ровам. Мела драўляную сьцяну ў выглядзе складзеных клецяў (адсюль назва гораду).
Ужо ў XIII ст. Высокі замак меў мураваны склеп і цэйхгаўз з зброяй. Дольны замак складаўся зь землянога вала з драўлянай сьцяной і рова, мостам злучаўся з Высокім замкам.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Замчышча на старых здымках
- Т. Барэці, 1894 г.
- А. Віслоцкі, 1923 г.
- да 1939 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3