Клемэнс Пікель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Клемэнс Пікель
Clemens Pickel (2014).jpg
тытулярны біскуп Хусыры
1998 — 2002
Папярэднік: Альфонс У Тан Аунґ
Наступнік: Франчэска Мічыкэ
Біскуп дыяцэзіі Сьвятога Клемэнта ў Саратаве
2002 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 жніўня 1961
Сьцяг НДР в. Кольдыц, Саксонія, Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка
Адукацыя: Вышэйшая духоўная сэмінарыя «Сьвятога Альбрыхта Вялікага» ў Эрфурце
Coat of arms of Clemens Pickel.svg

Клемэнс Пікель (па-расейску: Клеменс Пиккель, па-нямецку: Clemens Pickel; нарадзіўся 17 жніўня 1961, Кольдыц, Саксонія, Нямеччына) — нямецкі й расейскі каталіцкі дзяяч, біскуп.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1968—1978 — навучаўся ў школе, у 1978—1981 у перадэмінарым «Norbertinum» у Магдэбургу. У 1981—1986 навучаўся ў Вышэйшай духоўнай сэмінарыі «Сьвятога Альбрыхта Вялікага» ў горадзе Эрфурт, у 1987—1988 у Душпастырской сэмінарыі ў Нойцэльле.

Сьвятарства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Высьвечаны на дыякана 19 сьнежня 1987, сьвятара 25 чэрвеня 1988. У 1988—1990 вікарый у парафіі Сьвятой Марыі Магдалены ў горадзе Каменц (Саксонія). 1 жніўня 1990 вызвалены для душпастырскае працы ў СССР.

Ад 1990 займаецца пастырскай дзейнасьцю на тэрыторыі рэспублік былога СССР. У 1990—1991 вікарый у парафіях у Таджыкістане (Душанбэ, Курган-Цюбэ, Вахш). Ад 1991 плябан у парафіі Хрыста Валадара ў горадзе Маркс. У 1992—1998 дэкан Паволскага рэгіёну, ад 1998 сябар Рады сьвятароў Апостальскае Адміністратуры для каталікоў лацінскага абраду Эўрапейскае часткі Расеі.

23 сакавіка 1998 Папам Янам Паўлам II прызначаны тытулярным біскупам Хусыры. Біскупскую сакру атрымаў 7 чэрвеня 1998 у горадзе Маркс. Стаў самым маладым біскупам Эўропы. Ад 23 лістапада 1999 Апостальскі Адміністратар Поўдню Эўрапейскае часткі Расеі. Ад 1999 сябар Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расеі, старшыня камісіі па Справах парафіянаў, рухаў і моладзі і камісіі ККБР «Душпастырства — пакліканьне». Ад 2001 сябар Папскае рады «Cor unum». Ад 11 лютага 2002 ардынарнны біскуп Дыяцэзіі сьв. Клемэнта у Саратаве. 15 сьнежня 2003 нарэшце атрымаў від на жыхарства ў Расеі.

Папярэднік
Альфонс У Тан Аунґ
тытулярны біскуп Хусыры
1998—2002
Наступнік
Франчэска Мічыкэ
Папярэднік
няма
Біскуп дыяцэзіі Сьвятога Клемэнта ў Саратаве
ад 2002
Наступнік
няма

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]