Перайсьці да зьместу

Кляўдыя Рот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Клаўдыя Рот»)
Кляўдыя Рот
Дата нараджэньня 15 траўня 1955(1955-05-15)[1][2][3][…] (69 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітык
Сябра ў Атлянтычны мост[d]
Узнагароды
Сайт claudia-roth.de

Кляўдыя Рот (па-нямецку: Claudia Roth; нар. 15 траўня 1955, Ульм(be), Бадэн-Вюртэмбэрг, Заходняя Нямеччына) – нямецкі палітык. Адзін з віцэ-прэзідэнтаў Бундэстагу.

Палітычная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Была дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту зь 15 чэрвеня 1989 году па 27 верасьня 1998 году. У 1994 годзе ўзначаліла фракцыю Зялёныя — Эўрапейскі свабодны альянс(be).

З 1998 па 2001 год была дэпутатам Бундэстагу. З 2001 па 2002 год была сустаршынёю партыі Саюз 90/Зялёныя. Паколькі яна была пераабрана ў Бундэстаг у 2002 годзе й заняла пасаду там, ёй давялося пакінуць пасаду сустаршыні. На фэдэральнай дэлегаванай канфэрэнцыі 23 траўня 2003 году было прынята рашэньне дазволіць кіраўнікам партыі адначасова быць і дэпутатамі. 2 кастрычніка 2004 году Рот зацьвердзілі зноўку ў якасьці фэдэральнага сустаршыні партыі Саюз 90/Зялёныя. Яна заставалася на пасадзе да 2013 году.

22 кастрычніка 2013 году абрана віцэ-прэзыдэнтам Бундэстагу.

9 верасьня 2020 году ўзяла шэфства над Марыяю Калесьнікаваю, беларускаю актывісткаю за грамадзянскія правы й палітычнаю зьняволенаю[5][6].

Рот жыве ў Швабіі й Бэрліне[7].

  1. ^ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages
  2. ^ Claudia Roth // filmportal.de — 2005.
  3. ^ Claudia ROTH // FemBio database (ням.)
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #132195429 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Claudia Roth, Vice President of the German Bundestag, takes over the prisoner’s godparenthood for Maria Kolesnikova (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-09-09). Праверана 2021-10-10 г. Архіўная копія ад 2021-10-10 г.
  6. ^ Янина Мороз. (2021-09-27) Премия Совета Европы Колесниковой - награда белорусам и тревожный сигнал (рас.). Нямецкая хваляПраверана 2021-09-29 г. Архіўная копія ад 2021-09-29 г.
  7. ^ Das Blumenkind. hauptstadtjournalisten.de. Праверана 2017-05-09 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]