Перайсьці да зьместу

Кашыяс-ду-Сул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кашыяс-ду-Сул
Герб Кашыяс-ду-Сулу Сьцяг Кашыяс-ду-Сулу
Дата заснаваньня: 20 чэрвеня 1890
Краіна: Бразылія
Штат: Рыю-Грандзі-ду-Сул
Плошча:
  • 1643,913 км²
Вышыня: 817 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 54
Паштовы індэкс: 95000-000
Геаграфічныя каардынаты: 29°10′4″ пд. ш. 51°10′44″ з. д. / 29.16778° пд. ш. 51.17889° з. д. / -29.16778; -51.17889Каардынаты: 29°10′4″ пд. ш. 51°10′44″ з. д. / 29.16778° пд. ш. 51.17889° з. д. / -29.16778; -51.17889
Кашыяс-ду-Сул на мапе Бразыліі
Кашыяс-ду-Сул
Кашыяс-ду-Сул
Кашыяс-ду-Сул
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.caxias.rs.gov.br/

Кашы́яс-ду-Сул (па-партугальску: Caxias do Sul) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 517 тысяч чалавек, прычым многія з жыхароў маюць нямецкае ці італьянскае паходжаньне. Ёсьць часткай рэгіёну Сэра-Гауша.

Да прыбыцьця сюды эўрапейцаў на тэрыторыях сучаснага места жылі індзейскія плямёны. Першымі жыхарамі з Старога Сьвету былі італьянскія мігранты з рэгіёнаў Вэнэта, Лямбардыя і Трэнта. Яны заснавалі тут паселішча пад назвай Нова-Міляна. Тым ня менш, афіцыйна паселішча было закладзенае крыху пазьней 20 ліпеня 1890 году пад назовам Кашыяс[2]. З разьвіцём гораду пачала ягоная індустрыялізацыя, у той час у сельскай гаспадарцы пераважала вінаградарства, а таксама вырошчваньне пшаніцы і кукурузы. На сёньня ў горадзе месьцяцца некалькі буйных заводаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]